NGC 2240
Планетарная туманнасць | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Уільям Гершэль |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Планетарная |
Прамое ўзыходжанне | 06гадз 33мін 10,50с |
Схіленне | +35° 15′ 02,00″ |
Адлегласць | ~4000 св. гадоў |
Сузор’е | Вознік |
NGC 2240 — планетарная туманнасць у сузор’і Вознік.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]NGC 2240 з’яўляецца рэшткай звышновай зоркі. Яна размешчана прыкладна ў 4000 св. гадах ад Зямлі. У цэнтры туманнасці размешчана зорка — белы карлік, якая з’яўляецца адной з самых гарачых вядомых зорак з тэмпературай звыш +200 000 °C. Хаатычная структура туманнасці паказвае на тое, што скіданне абалонак зоркі адбывалася паэтапна. Пры кожнай успышцы зорка раскідвала рэчыва ў новых кірунках. Туманнасць таксама ўтрымлівае аблокі пылу, на наяўнасць якіх паказваюць доўгія цёмныя палосы, прысутныя ў ёй[1].
Колер
[правіць | правіць зыходнік]Рэчыва туманнасці мае розны састаў і шчыльнасць. Участкі сіняга колеру ўтрымліваюць гелій, сіне-зялёнага — кісларод, чырвоны — азот і вадарод[1].
Зноскі
- ↑ а б The colourful demise of a Sun-like star // Hubble Space Telescope Архівавана 21 лютага 2011.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць зыходнік]- Інфармацыя на англійскай і французскай з арыгінальнага Новага агульнага каталога
- Інфармацыя (англ.) з Перагледжанага Новага агульнага каталога
- SIMBAD (англ.)
- VizieR (англ.)
- NASA/IPAC Extragalactic Database (англ.)
- Спіс публікацый, прысвечаных NGC 2240