Nasdaq-100
Nasdaq-100 — амерыканскі фондавы індэкс. У індэкс уключаюцца 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара[1].
Кампаніі, якія больш не адпавядаюць правілам уключэння ў Nasdaq 100, замяняюцца новымі фірмамі адзін раз у год у трэці тыдзень снежня[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя індэкса пачалася ў 1985 годзе, калі адначасова былі ўведзеныя 2 новых індэксы: NASDAQ-100 і NASDAQ Financial-100[3]. У першы індэкс былі ўключаны прамысловыя высокатэхналагічныя кампаніі, у другі — фінансавыя. База індэкса першапачаткова складала 250 пунктаў.
У 1998 годзе ў індэкс былі дапушчаны замежныя кампаніі. Першапачаткова патрабаванні да іх былі строгія, але яны змякчыліся ў 2002 годзе.
Гістарычны максімум звыш 4700 пунктаў быў дасягнуты індэксам ў 2000 годзе на хвалі доткомаў[4].
СТанам на 2021 год 57% NASDAQ-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі[5]. Наступны па велічыні сектар галіны — спажывецкія паслугі з 21,99%. Ахова здароўя складае 7,08% ад NASDAQ-100, кампаніі, якія займаюцца спажывецкімі таварамі, складаюць 6,14% ад NASDAQ-100, а прамысловыя кампаніі складаюць 5,92%.
Iнструменты, якія гандлююцца на базе NASDAQ-100
[правіць | правіць зыходнік]На біржы NASDAQ пад біржавым сімвалам QQQ гандлюецца фонд, структура якога аналагічная індэксу NASDAQ-100, і з высокай дакладнасцю паўтарае яго дынаміку[6][7].
Адрозненні ад індэкса NASDAQ Composite
[правіць | правіць зыходнік]Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 3000).
Змены ў 2021 годзе
[правіць | правіць зыходнік]21 ліпеня «Honeywell» замяніла «Alexion Pharmaceuticals» пасля яе набыцця «AstraZeneca»[8]. 26 жніўня «Crowdstrike» заменіць «Maxim Integrated Products», якую набывае кампанія «Analog Devices»[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Five facts about the Nasdaq 100 index . morningstar.com.au. Праверана 06-09-2021.
- ↑ What Are The Nasdaq Composite And Nasdaq 100 Indexes? . forbes.com. Праверана 06-09-2021.
- ↑ 10 Fun Facts about the Nasdaq-100 Index . nasdaq.com. Праверана 06-09-2021.
- ↑ 3 Lessons for Investors From the Tech Bubble . nasdaq.com. Праверана 06-09-2021.
- ↑ Best Nasdaq 100 Brokers Guide . comparebrokers.co. Праверана 06-09-2021.
- ↑ Invesco QQQ Trust, Series 1 . nasdaq.com. Праверана 06-09-2021.
- ↑ Q: Why Did QQQQ drop a Q to Become QQQ? . wsj.com. Праверана 06-09-2021.
- ↑ Honeywell International Inc. to Join the NASDAQ-100 Index Beginning July 21, 2021 . globenewswire.com. Праверана 06-09-2021.
- ↑ CrowdStrike Holdings, Inc. to Join the NASDAQ-100 Index Beginning August 26, 2021 . globenewswire.com. Праверана 06-09-2021.