Даўжыня цела самкі ад 3 да 5 мм. Яны авальнай формы, ружовага колеру, пакрытыя васковымі вылучэннямі. Самцы каля 1 мм, крылатыя. Planococcus citri ўтвараюць сімбіёз з мурашкамі. Акрамя таго, у целе гэтых насякомых жывуць бактэрыі Tremblaya princeps, у клетках якіх у сваю чаргу жывуць бактэрыі Moranella endobia. Апошнія маюць усяго 121 ген. Гэтыя 2 віды бактэрый могуць толькі сумесна перапрацоўваць сок раслін, на якіх «пасуцца» гэтыя насякомыя.