Перайсьці да зьместу

Polaris Dawn

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Polaris Dawn
Міжнародны нумар 2024-161A
Спад. кат. 61042

Polaris Dawn (па-беларуску: Палярны сьвітанак) — прыватны касьмічны палёт, арганізаваны кампаніяй SpaceX, першы з трох місіяў праграмы Polaris. Запуск адбыўся 10 верасьня 2024 на борце касьмічнага карабля Crew Dragon. У складзе экіпажу — прадпрымальнік і пілёт-аматар Джарэд Айзэкман, вайсковы пілёт Скот Патыт, інжынэрка Сара Гіліс ды інжынэрка Ганна Мэнан.

Удзельнікі палёту дасягнулі эліптычнай арбіты 1408 км ад Зямлі, што далей, чым лятаў хто-кольвек з часоў праграмы Апалён. Таксама адмыслова для праграмы распрацавалі скафандры для выхаду ў космас.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]