Перайсці да зместу

Tatoeba

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tatoeba
URL tatoeba.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Агульнадасяжны шматмоўны анлайн-слоўнік сказаў
Рэгістрацыя Трэба толькі для рэдагавання
Мова(-ы) 333 мовы кантэнту (красавік 2019), 43 мовы інтэрфейсу, сярод якіх беларуская
Уладальнік Trang Ho, Allan Simon
Аўтар Trang Ho, Allan Simon
Пачатак працы 2006
Рэйтынг Alexa 74 235[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Tatoeba (Татоэба, ад яп. 例えば «напрыклад») — інтэрнэт-платформа для збору прыкладаў сказаў і іх перакладаў на мовы свету і існуючая ў яе рамках сістэма паралельных моўных корпусаў. З’яўляецца каштоўным рэсурсам для вывучэння замежных моваў і атрымання звестак аб рэальным функцыянаванні і сучасным стане канкрэтнай мовы. Функцыянаванне падобнае да праектаў Вікімедыя:

  • матэрыял ліцэнзуецца пад свабоднымі ліцэнзіямі CC2 і СС0,
  • матэрыял можа дадаваць кожны жадаючы,
  • але апастэрыёры ўвесь кантэнт калектыўна мадэруецца супольнасцю носьбітаў (носьбіцтва моваў павінна сістэматычна адлюстроўвацца ў профілях карыстальнікаў), акрамя таго, дзеля павышэння якасці сказаў кожная фраза прывязваецца да адмысловага карыстальніка, адказнага за яе моўны «дабрабыт»;
  • існуе кадыфікаваная сістэма правілаў, апісваючая пазіцыі праекта ў дачыненні да паходжання сказаў, згадвання вядомых асоб і ўдзельнікаў праекта і г.д.

Праект заснаваны ў 2006 годзе. У сакавіку 2019 года налічвае 333 моўныя раздзелы[2], сярод якіх ёсць рэдкія мовы (суахілі, мальтыйская і г.д.) і нават штучныя. Інтэрфейс даступны і па-беларуску.

У 2019 годзе агульная колькасць сказаў перавышае 7 мільёнаў, з іх у беларускай частцы больш за 8 тысяч. Да кожнага сказа можна дадаць аўдыёзапіс. Але гэтая працэдура няпростая, таму фонд аўдыё папаўняецца павольна.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
  2. [1]