Аляксандар I Раманаў
Аляксандар I Раманаў Александр I Романов | |
Імпэратар і Самадзержац Усерасейскі, Маскоўскі, Кіеўскі, Уладзімірскі, Наўгародскі; Цар Казанскі, Цар Астраханскі, Цар Польскі, Цар Сыбірскі, Цар Хэрсоніса Таўрычнага, Гаспадар Пскоўскі й Вялікі Князь Смаленскі, Літоўскі, Валынскі, Падольскі й Філянзкі; Князь Эстлянзкі, Ліфлянзкі, Курляндскі й Сэмігальскі, Самагіцкі, Беластоцкі, Карэльскі, Цьверскі, Югорскі, Пэрмскі, Вяцкі, Баўгарскі й іншых; Гаспадар і Вялікі Князь Ноўгарада Нізаўскай Зямлі, Чарнігаўскі, Разанскі, Полацкі, Растоўскі, Яраслаўскі, Белазерскі, Удорскі, Абдароскі, Кандыскі, Віцебскі, Мсьціслаўскі, і ўсіх Паўночных краінаў Ўладар; і Гаспадар Івэрскіх, Карталінскіх і Кабардынскіх зямель і вобласьці Армэнія; Чаркаскіх і Горскіх Князёў і іншых спадчыннаў Гаспадар і ўладальнік; спадчыньнік Нарвэжскі, Герцаг Шлезвіг-Галсьцінскі, Старманскі, Дытмарсэнскі й Альдэнбурскі | |
---|---|
Імпэратар усерасейскі | |
1801 — 1825 | |
Папярэднік | Павал I |
Наступнік | Мікалай I |
Вялікі Князь Філянзкі | |
1809 — 1825 | |
Папярэднік | Густаў IV Адольф |
Наступнік | Мікалай I |
Кароль Польскі | |
1815 — 1825 | |
Папярэднік | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Наступнік | Мікалай I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 12 (23) сьнежня 1777[1], |
Памёр | 19 лістапада (1 сьнежня) 1825[1] (47 гадоў), |
Пахаваны | |
Жонка | Элізабэта Аляксееўна |
Бацька | Павал I |
Маці | Марыя Фёдараўна |
Узнагароды | |
Подпіс |
Алякса́ндар I Па́ўлавіч (па-расейску: Александр I Павлович; 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1777 — 1 сьнежня [ст. ст. 19 лістапада] 1825) — Імпэратар усерасейскі з 1801, Кароль Польскі з 1815, сын Паўла I з дынастыі Раманавых, старэйшы, сярод братоў Канстанціна й Мікалая, свайго наступніка на троне Расеі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 23 сьнежня [ст. ст. 12 сьнежня] 1777 у Санкт-Пецярбургу. Аляксандар I быў вельмі адукаваны, калі ўва ўзросьце 23 гадоў атрымаў уладу ў Расеі. Першыя ягоныя дэкрэты ў асноўным датычыліся рэабілітацыі людзей, адпраўленых у адстаўку Паўлам I з урада ды войска, павелічэньне ролі Сэнату, скасаваньне прыгоннага права ў прыбалтыйскіх губэрнях, ліквідацыі цэнзуры кніг, забарона на прымяненьне катаваньняў, лібэралізацыя замежнага гандлю ды адукацыйная рэформа. Стварыў унівэрсытэты ў Харкаве й Казані ды аднавіў Віленскі ўнівэрсытэт з польскай мовай навучаньня. Ён быў дружны з палякамі, яго сябар Адам Чартарыйскі быў міністрам замежных справаў.
Раней у 1801, Расея заваявала тэрыторыю Грузіі на Каўказе. Гэта прывяло да зацяжной вайны з Пэрсіяй, якая прынесла некалькі паразаў. Сярод іншага, расейцы занялі паўночны Дагестан і Азэрбайджан у баку Касьпійскага мора. Гэтая вайна працягвалася зь перапынкамі да 1813 году. У 1806—1812 Расея таксама вяла вайну з Турцыяй. Вайсковыя зоны дзеяньня ўключалі Малдавію й Валахію. Нарэшце, пасьля некалькіх гадоў замірэньня, была складзена ў траўні 1812 мірная дамова ў Бухарэсьце, паводле якой Расея атрымала Бэсарабію, і сэрбы атрымалі аўтаномію ў рамках Асманскай імпэрыі. Тым ня менш, у лютым 1808, Расея выступіла супраць Швэцыі й пасьля кароткай вайны, уся Фінляндыя ды Алянскія выспы ў Балтыйскім моры адышлі да Расеі.
Новы імпэратар у той час спрабаваў заставацца нэўтральным ў пытаньнях да Заходняй Эўропы і ў 1801 Расея заключыла дагавор аб міры й сяброўстве з Францыяй, а ў 1802 з Прусіяй. Сяброўскія адносіны з Францыяй былі моцна размытыя, пасьля аб’явы Напалеона Банапарта консулам на ўсё жыцьцё, а затым імпэратарам, і пасьля гэтага страты магчымага кандыдата на прастол Францыі Люіса з дынастыі Кондэ. Нарэшце, у 1805, Расея далучылася да антыфранцускай кааліцыі, разам з Ангельшчынай, Аўстрыяй і Швэцыяй.
У 1820 годзе забараніў дзейнасьць езуітаў у Расейскай імпэрыі.
У верасьні 1821 прыяжджаў у Бешанковічы на агляд расейскай гвардыі.
Памёр 1 сьнежня [ст. ст. 19 лістапада] 1825 у Таганрогу[2].
- Аммон Ф. Г. В фаворе у кесаря: Александр I и Аракчеев
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 23 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1777 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 1 сьнежня
- Памерлі ў 1825 годзе
- Памерлі ў Расейскай імпэрыі
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія IV ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Кавалеры ордэна Сьвятога Яна Ерусалімскага (Расея)
- Кавалеры ордэна Жалезнага крыжа 2-й клясы
- Імпэратары Расеі
- Аляксандар I (імпэратар)