Пампей — Гней Пампей «Магн» («Вялікі»); сын Гнея Пампея Страбона (лац.: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 — 48 да н.э.) — рымскі ваенны і палітычны дзеяч перыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была знішчана рэспубліка і ўстаноўлены прынцыпат.
Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гней Пампей вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н.э., калі далучыўся да Сулы і абараняў устаноўлены ім рэжым, пазней удзельнічаў у падаўленні паўстання Спартака. У 67 годзе да н.э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады для барацьбы з піратамі ў Міжземным моры. Камандаваў рымскім войскам у Трэцяй пантыйскай вайне з Мітрыдата VI Еўпатарам і канчаткова перамог апошняга (65 да н.э.). Адмова сената зацвердзіць мерапрыемствы Пампея на Усходзе і надзяліць яго салдат зямлёй прывяла яго ў 60 да н.э. да саюзу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыумвірат. Пасля яго распаду ў 53 да н.э. быў абраны (у 52 да н.э.) аднаасобным консулам, стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 да н.э. у час грамадзянскай вайны Пампею было даручана камандаванне войскам для барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паражэнне пад Фарсалам (48 да н.э.). Пасля паражэння ў тым жа годзе ён уцёк у Егіпет, дзе і быў забіты.[11]
Воіны Пампея называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сцвярджэнняў некаторых крыніц, пасля смерці Пампея ўсе яго статуі былі знішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампея, а імператар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах.
Верагодная выява — мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбергскую гліптатэку ў Капенгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н.э., на вяршыні магутнасці. Партрэты з Венецыі і Фларэнцыі паказваюць маладзейшага Пампея[12].
Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 185. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.