Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца
Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца | |
---|---|
Karl-Franzens-Universität Graz | |
Арыгінальная назва | Karl-Franzens-Universität Graz |
Заснаваны | 1585 |
Тып | Публічны |
Рэктар | Крыста Нойпер |
Студэнты | 22 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Грац, Аўстрыя |
Сайт | uni-graz.at |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца (ням.: Karl-Franzens-Universität Graz) — другі па велічыні універсітэт у Аўстрыі, размешчаны ў горадзе Грац.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Грацкі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1585 годзе эрцгерцагам Карлам II. З'яўляецца другім па часе заснавання ўніверсітэтам Аўстрыі. Большую частку свайго існавання кантраляваўся каталіцкай царквой і быў зачынены ў 1782 годзе імператарам Іосіфам II, які спрабаваў атрымаць кантроль над адукацыйнымі ўстановамі. Іосіф II пераўтварыў яго ў ліцэй для падрыхтоўкі прыслугі і медыцынскага персанала. У 1827 годзе Франц II аднавіў статус універсітэта, што адлюстравана ў яго поўнай назве. Праз 20 гадоў пасля аднаўлення асноўныя прынцыпы функцыянавання ўніверсітэта былі перагледжаны ў адпаведнасці з ідэямі, якія выказаў Вільгельм Гумбальт. Факультэт каталіцкай тэалогіі быў захаваны, але стаў усяго толькі адным з шасці факультэтаў.
Людвіг Больцман двойчы быў прафесарам у Грацкім універсітэце (1869—1873 і 1876—1890), распрацоўваючы сваю статыстычную тэорыю. Нобелеўскі лаўрэат Ота Леві выкладаў у Грацкім універсітэце з 1909 па 1938 год. Нобелеўскі лаўрэат 1936 года Віктар Франц Гес скончыў Грацкі ўніверсітэт і выкладаў у ім (1920—1931, 1937—1938). Нядоўги час у 1936 годзе рэктарам універсітэта быў Эрвін Шродзінгер.
Разам з Тэхнічным універсітэтам Граца ўніверсітэт удзельнічае ў кааперацыйным праекце NAWI Грац, у рамках якога значная частка факультэта прыродазнаўства і адпаведныя роднасныя падраздзяленні Тэхнічнага ўніверсітэта праводзяць сумесныя даследаванні і навучанне. У зімовы семестр 2006/07 стартавалі сумесныя праграмы навучання ў вобласці хіміі, малекулярнай біялогіі і глебазнаўства. Распрацоўваюцца сумесныя навучальныя праграмы па матэматыцы і фізіцы.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Вядомыя прафесары
[правіць | правіць зыходнік]- Людвіг Больцман — прафесар матэматычнай фізікі (1869—1873), фізікі (1876—1890)
- Вальтэр Нернст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1920 года — (1886)
- Франц Ксавер фон Глубек — аграном.
- Фрыц Прэгль, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1923 года — (1913—1930)
- Юліус Вагнер-Яўрэг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1927 года — (1889—1893)
- Эрвін Шродзінгер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1933 года — прафесар тэарэтычнай фізікі (1936—1938)
- Ота Леві, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1936 года — (1909—1938)
- Віктар Франц Гес, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1936 года — прафесар фізікі (1920—1931, 1937—1938)
- Карл фон Фрыш, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1973 года — (1946—1950)
- Генрых Фелікс Шмід, прафесар славянскай філалогіі (1923—1938 і 1945—1948)
- Адольф Ярыш, прафесар кафедры скурных і венерычных хвароб медыцынскага факультэта, упершыню апісаў рэакцыю ў хворага, названую рэакцыя Ярыша — Герксгеймера.
- Леапольд Пебаль, прафесар хіміі.
- Нікола Тэсла, фізік, інжынер, вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.
- Іозеф Шумпетэр, прафесар палітычнай эканоміі. Выдатны эканаміст XX стагоддзі
- Леапольд фон Захер-Мазох, прыват-дацэнт у галіне юрыспрудэнцыі.
- Эдуард Рыхтэр, рэктар, прафесар геаграфіі, гісторык, гляцыёлаг
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт каталіцкай тэалогіі
- Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
- Факультэт правазнаўства
- Факультэт прыродазнаўства
- Факультэт грамадскіх і эканамічных навук
- Факультэт экалогіі, краязнаўства і адукацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грацкі ўніверсітэт імя Карла і Франца
- Афіцыйны сайт універсітэта (англ.), (ням.)
- Видеопортрет Грацкага ўніверсітэта (англ.)
- ↑ Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.