Дзівін
Дзівін лац. Dzivin | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Першыя згадкі: | 1466 |
Магдэбурскае права: | 1642 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Кобрынскі |
Сельсавет: | Дывінскі |
Вышыня: | 147 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 3130 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1642 |
Паштовы індэкс: | 225876 |
СААТА: | 1243817021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°57′28″ пн. ш. 24°34′31″ у. д. / 51.95778° пн. ш. 24.57528° у. д.Каардынаты: 51°57′28″ пн. ш. 24°34′31″ у. д. / 51.95778° пн. ш. 24.57528° у. д. |
± Дзівін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзі́він, Дыві́н — вёска ў Беларусі, каля возера Любані. Цэнтар сельсавету Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3130 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы ўсход ад Кобрыню, за 78 км ад Берасьця. Аўтамабільныя дарогі на Берасьце і Дарагічын.
Дывін — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Дзівін утварыўся ад асноваў «дзівіцца», «дзіва» ў значэньні 'цуд'[1]. Цяперашняя афіцыйная назва паселішча — Дзі́він[2], аднак мясцовыя жыхары ўжываюць назву Дыві́н[2][3]. Сярод старэйшага пакаленьня яшчэ можна пачуць назву Дывы́н або Дывэ́н[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Гісторыя Дзівіна
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Дывін датуецца 1466 годам. Пад 1546 годам ён значыцца як мястэчка, цэнтар воласьці Берасьцейскага павету. З 1566 году — цэнтар Дывінскага войтаўства і Палескай воласьці. Паводле рэестру ў гэты час у мястэчку было 184 двары, Рынак (квадратны ў пляне) і 5 вуліцаў: Павіцкая (на в. Павіцьце), Кобрынская, Берасьцейская, Ратманская[4], Крывая. На Кобрынскай вуліцы існавала Пятніцкая царква.
У 1629 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза пацьвердзіў Дывіну права на штотыднёвы кірмаш у чацьвяргі. 28 ліпеня 1634 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў мястэчку Магдэбурскае права, аднак права прызначаць войта зь ліку шляхты засталося за каралём і вялікім князем. 7 сакавіка 1642 году Магдэбургскае права пацьвердзіў кароль і вялікі князь Ян Казімер, а 9 сьнежня 1749 году — кароль і вялікі князь Аўгуст Сас[5].
У 1668 годзе Дывін упамінаецца як места ў складзе Палескага ключа Берасьцейскай эканоміі, на гэты час тут было 53 валокі зямлі, 2 царквы, 2 млыны, агароды, карчма. На 1682 год існавалі 2 царквы, касьцёл, ратуша, 2 млыны, карчма. У 1776 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі скасаваў самакіраваньне (у межах рэформаў у Рэчы Паспалітай). У 1789 годзе ўпамінаюцца аднайменныя места і двор у Дывінскім ключы Берасьцейскай эканоміі. У гэты час у месьце існавалі пляц Рынак, 4 вуліцы, 194 гаспадаркі (зь іх 173 хрысьціянскія); у двары — жылы дом, бровар, студня і іншыя гаспадарчыя пабудовы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дывін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні (з 1801 году). У 1797 годзе расейскія ўлады падаравалі мястэчка разам зь ягонымі жыхарамі П. Румянцаву-Задунайскаму.
У 1819 годзе сяляне і местачкоўцы (больш за 200 двароў, 1000 жыхароў) адмовіліся выконваць павіннасьці на карысьць уладальніка да канчатковага разгляду справы аб іх вольнасьці. 20 жніўня 1819 году ў Дывін прыбыло 300 узброеных расейскіх салдатаў. Жыхары мястэчка вызвалілі арыштаваных. Уладаў вымусілі дазволіць местачкоўцам выбраць 10 прадстаўнікоў да перамоваў. Асэсар Гарадзенскага губэрнскага кіраваньня і кобрынскі земскі аканом у прысутнасьці салдатаў зачыталі сялянам Указ губэрнскага кіраваньня, у якім яны прасілі вайсковай дапамогі ў губэрнатара і адзначалі, што духавенства падтрымлівае сялянскі пратэст.
У 1850 годзе выйшаў з друку зборнік песьняў сялянаў Піншчыны, дзе прыводзілася вядомая беларуская калядная песьня з наступнай мясцовай варыяцыяй: замест «Кузьма и Дземьянъ два Лицвины, принешли горшочекъ боцвиння»[6] падавалася «два літвіны із Дывін прынесьлі гаршчык батвін»[7].
У 1862 годзе з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Дывіне народную вучэльню. На 1878 год існавалі 2 царквы, сынагога, праводзіліся 2 кірмашы. У 1886 годзе — валасная ўправа, 3 царквы, сынагога, школа, 5 крамаў, заезны двор, 2 карчмы, праводзіліся 3 кірмашы. Каля мястэчка знаходзіўся маёнтак пана А. Ягміна, вятрак. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 3 цэрквы, сынагога, юдэйскі малітоўны дом, народная вучэльня, лякарня, валасная ўправа, пошта, 2 хлебазапасныя магазыны, 15 крамаў, алейня, 14 млыноў, карчма; штогод праводзілася 6 аднадзённых кірмашоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дывін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дывін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[8]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (373 дамы), фальварак, хутары і калёнія (разам 71 двор). На 1931 год дзеялі жыдоўская бібліятэка, тэатральны і харавы гурткі.
У 1939 годзе Дывін увайшоў у БССР, дзе з 15 студзеня 1940 да 8 жніўня 1959 году быў цэнтрам раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год у Дывіне працавалі пошта, 7-гадовая школа (400 вучняў), аптэка, лякарня з амбуляторыяй, вэтэрынарны пункт, народны дом, 20 прыватных крамаў, хлебная крама і кнігарня, 2 маторныя млыны, 3 пякарні, бойня, рэстарацыя, шавецкая і кавальская арцелі, завод ахаладжальных напояў, маслазавод. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1971 год у Дывіне было 1407 будынкаў, на 1997 год — 1591 двор, на 2005 год — 1460 двароў. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Вуліца мястэчка, 1915 г.
-
Вуліца Кобрынская. Царква, 29.05.1917 г.
-
Вуліца Кобрынская. Царква
-
Царква, 1929 г.
-
Царква, з боку апсыды
-
Царква, бакавы фасад
-
Званіца
-
Традыцыйныя дамкі
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 872 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 717 муж., зь іх шляхты 23, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 164, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 527[9]; 1878 год — 2490 чал. (1201 муж. і 1289 жан.), у тым ліку 998 юдэяў[10]; 1886]] — 1644 чал. у мястэчку Дывіне, 60 чал. у маёнтку Дывіне; 1888 год — 2516 чал.; 1897 год — 3796 чал. у мястэчку Дывіне, 76 чал. у маёнтку Дывіне
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 3967 чал.; 1921 год — 2299 чал. у мястэчку Дывіне, 43 чал. у фальварку, хутарах і калёніі Дывіне; 1940 год — 4187 чал. у мястэчку Дывіне, 64 чал. у асадзе вайсковай Дывіне; 1959 год — 3489 чал.; 1970 год — 4677 чал.; 1994 год — 4,4 тыс. чал.[11]; 1997 год — 4295 чал.[12]; 1999 год — 4293 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 3532 чал.[13]; 2010 год — 3130 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Дывіне працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, лякарня, вэтэрынарная лякарня, дом культуры, клюб, 3 бібліятэкі, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Леніна вуліца | Кобрынская вуліца (частка) Ратненская вуліца (частка) |
Савецкая вуліца | Павіцкая вуліца (частка) Берасьцейская вуліца (частка) |
Бяз назвы | Рынак пляц |
Таксама ў Дывіне існавала Крывая вуліца.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуюць маслазавод, пякарня, філія Кобрынскай мэблевай фабрыкі, аддзяленьне «Сельгастэхнікі», 2 лесьнікоўствы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1728—1740; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1902; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога (XIX ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віталь Курашык — дыплямат
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 99.
- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) — С. 187.
- ^ Як «бульбашы» Дзівін кантралявалі, змагаючыся з НКВД і нацыстамі, Радыё Свабода, 11 сьнежня 2015 г.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002.
- ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 5. Акты Брестского и Гродненского гродских судов с присовокуплением привилегий на землевладение в Брестской и Кобринской экономиях. — Вильна, 1871. С. 373—378. [1]
- ^ Носович И. Словарь белорусского наречия. — СПб., 1870. С. 31.
- ^ Zienkiewicz R. Piosenki gminne ludu pińskiego. — Kowno, 1851. S. 8.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 258—259.
- ^ Пярвышын У. Дзівін // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 229.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 111.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 139.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-44-7.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|