Перайсьці да зьместу

Кублічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кублічы
лац. Kubličy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Ушацкі
Сельсавет: Кубліцкі
Насельніцтва: 280 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2158
Паштовы індэкс: 211487
СААТА: 2249828056
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°9′37″ пн. ш. 28°20′21″ у. д. / 55.16028° пн. ш. 28.33917° у. д. / 55.16028; 28.33917Каардынаты: 55°9′37″ пн. ш. 28°20′21″ у. д. / 55.16028° пн. ш. 28.33917° у. д. / 55.16028; 28.33917
Кублічы на мапе Беларусі ±
Кублічы
Кублічы
Кублічы
Кублічы
Кублічы
Кублічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ку́блічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Баярскай. Цэнтар сельсавету Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 280 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на захад ад Ушачаў, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі.

Кублічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Кублічы ўпамінаюцца ў XV ст. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва. У 1511 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў 2 службы «людзей путных у Кублічах» полацкім баярам М. і І. Невяльскім. У 1552 годзе маёнтак і двор Кублічы — уладаньне Ф. Кубліцкага: «3 дымы к таму двару яму конем служаць. 14 дымоў вольных людзей даюць яму ўсякага збожжа чацьвертую долю». У 1593 годзе Кублічы сталі цэнтрам воласьці. У пачатку XVII ст. маёнтак перайшоў у валоданьне Сяляваў. У 1622 годзе архімандрыт Нікан Сялява з братамі прадаў маёнтак ротмістру І. Палозчыку.

20 траўня 1642 годзе полацкі стольнік Язэп Кляноўскі фундаваў у Кублічах касьцёл Зьвеставаньня Панны Марыі. 3 1667 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні полацкага гараднічага І. Кубліцкага, з 1719 году — Гушчаў. У 1783 годзе замест спарахнелага драўлянага ўзьвялі новы мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Кублічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. Паводле інвэнтару, на 1846 год у двары Кублічах было 20 двароў, аднайменны маёнтак складаўся з 15 вёсак і належаў П. Сяляву (2241 дзесяціна зямлі). У 1846 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню з расейскай мовай выкладаньня, пры якой збудавалі інтэрнат на 44 вучні. Існавала царкоўна-прыходзкая школа.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 22 лістапада 1867 году расейскія ўлады гвалтоўна перабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На 1880 год у Кублічах дзеялі 2 царквы і 3 юдэйскія школы, працавалі валасная ўправа, бровар, 2 гарбарныя заводы, заезны двор і 17 крамаў, праводзіліся 3 кірмашы штогод (2 лютага, 29 чэрвеня, 1 кастрычніка) і штотыднёвы торг у сераду. У пачатку XX ст. — 128 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Кублічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кублічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 20 жніўня 1924 году Кублічы сталі цэнтрам сельсавету Ўшацкага раёну. У 1930-я гады ў мястэчку працавала кузьня. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. На 1941 год у вёсцы быў 141 двор, на 1969 год — 123, на 1998 год — 180, на 2000 год — 180. У 1948 год савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (помнік архітэктуры XVIII ст.). У 1954 годзе на брацкай магіле савецкіх вайскоўцаў і партызанаў паставілі абэліск.

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 376 чал. (203 муж. і 173 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 4 жан., духоўнага стану каталіцкага 2 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 112 муж. і 94 жан., сялянаў зямянскіх 29 муж. і 30 жан., сялянаў скарбовых 50 муж. і 42 жан., аднадворцаў 3 муж., адстаўных салдатаў 2 муж.[3]; 1846 год — 87 чал. у двары Кублічах; 1880 год — 120 чал. у двары Кублічах; 1883 год — 765 чал. у мястэчку Кублічах, у тым ліку 556 юдэяў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 103 чал. у двары Кублічах; 1941 год — 310 чал. 1969 год — 361 чал.; 1998 год — 412 чал.[5]; 1999 год — 407 чал.; 2000 год — 412 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 280 чал.

У Кублічах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, пошта.

Лясьніцтва, фэрмэрскія гаспадаркі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля вёскі на высьпе Кубліцкага возера знаходзіцца гарадзішча IV ст. да н. э. — III ст. н. э.

  • Могілкі: старыя; старыя хрысьціянскія; юдэйскія

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.; захаваліся падмуркі і рэшткі муроў)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 461.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 833.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 554.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]