Перайсьці да зьместу

Павульле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павульле
лац. Pavulle
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Сельсавет: Празямлянскі
Насельніцтва: 87 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211149
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°53′52″ пн. ш. 29°1′14″ у. д. / 54.89778° пн. ш. 29.02056° у. д. / 54.89778; 29.02056Каардынаты: 54°53′52″ пн. ш. 29°1′14″ у. д. / 54.89778° пн. ш. 29.02056° у. д. / 54.89778; 29.02056
Павульле на мапе Беларусі ±
Павульле
Павульле
Павульле
Павульле
Павульле
Павульле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паву́льле[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Павульскага возера і рацэ Вулянцы. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.

Павульле — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Павульле ўпамінаецца ў XVI ст. як уладаньне Радзівілаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1550 годзе Мікалай Радзівіл прадаў Павульле Якубу П’яноўскаму. Пазьней паселішча перайшло да Сакалінскіх. У 1642 годзе Багдан Сакалінскі прадаў паселішча Ільлю Карызну. Ад дачок апошняга ў 1695 годзе Павульле перайшло да Садоўскіх, якія ў 1718 годзе прадалі яго Кіяноўскім. У апошніх у 1722 годзе мястэчка набылі Сялявы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сядзіба Сяляваў, каля 1914 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Павульле апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку дзеяла рымска-каталіцкая капліца.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Павульле занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Павульле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Павульле вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 243 чал. (131 муж. і 112 жан.), зь іх духоўнага стану праваслаўнага 1 муж., мяшчанаў-юдэяў 37 муж. і 37 жан., сялянаў зямянскіх 92 муж. і 75 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]; 1863 год — 188 душ рэвізорскіх[4]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 89 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 87 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца рымска-каталіцкая
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сяляваў (XVIII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 485.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  4. ^ Łopaciński A. Paule (2) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 898.