Міхаэль Ханэке
Міхаэль Ханэке | |
---|---|
Michael Haneke | |
Імя пры нараджэнні | Michael Haneke |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1942[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Аўстрыя |
Бацька | Fritz Haneke[d] |
Маці | Beatrix von Degenschild[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, выкладчык універсітэта, кінакрытык, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, рэжысёр |
Кар’ера | 1974—цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0359734 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаэль Ха́нэке (ням.: Michael Haneke, 23 сакавіка 1942, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі кінарэжысёр і сцэнарыст, тэлевізійны і тэатральны рэжысёр. Двухразовы лаўрэат галоўнай прэміі Канскага кінафестывалю «Залатая пальмавая галіна», а таксама Прэміі Оскар і Прэміі BAFTA.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і нямецкага акцёра і рэжысёра Фрыца Ханэке з Дзюсельдорфа і аўстрыйскай актрысы венскага Бургтэатра Беатрыкс фон Дэгеншыльд. Дзяцінства правёў у гарадку Вінэр-Нойштат (Wiener Neustadt, Ніжняя Аўстрыя). Закончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, псіхалогію і тэатр. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў як кінакрытык, рэжысёр мантажа (на тэлеканале «Зюдвестфунк», Бадэн-Бадэн, 1967-1970). У 1973 г. дэбютаваў як рэжысёр тэлебачання.
Як кінарэжысёр дэбютаваў у 1989 г. фільмам «Сёмы кантынент».
З 2002 выкладае ў Венскай кінаакадэміі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва.
З 1983 г. жанаты з Сюзаннай Ханэке, дачкой уладальніка антыкварнай крамы ў восьмай акрузе Вены. Жонку лічыць самым строгім крытыкам сваёй працы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фільмы Ханэке вылучаюцца пазнавальным аўтарскім стылем, змрочным і няспешным. Фільмы рэжысёра даследуюць гвалт ва ўсіх яго праявах. Свае фільмы Ханэке называе палемічнымі заявамі, якія накіраваны супраць традыцыі амерыканскага кіно, у якім глядач не прымае ўдзелу — кіно спажывання. Ханэке фармулюе сваёй мэтай стварэнне «кінематографа настойлівых пытанняў замест фальшывых адказаў (бо вельмі паспешлівых)» — кіно дыялогу.
Тэмы і матывы, якія паўтараюцца
[правіць | правіць зыходнік]- Звычайны гвалт і розныя формы прыніжэння, у тым ліку нематываваны гвалт
- Крытыка сродкаў масавай інфармацыі, асабліва тэлебачання
- Асуджэнне забаўляльнай індустрыі (баевікоў, тэлебачання, відэагульняў) як спосабаў трывіялізацыі гвалту
- «Эмацыйнае пахаладанне» і дэгуманізацыя заходняга сярэдняга класа і буржуазіі
- Распад сям’і ў сучасным грамадстве
- Апісанні дзіцячых ці падлеткавых праяў садызму і садызму ў адрас дзяцей і падлеткаў
- Адмова або няздольнасць людзей мець непасрэдныя зносіны, размаўляць адзін з адным, разумець псіхалагічныя пакуты
- Праблемы расізму і гістарычнай несправядлівасці
- Імёны Георг і Ганна і іх вытворныя
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Тэлебачанне
[правіць | правіць зыходнік]- 1973: І што далей? (...Und was kommt danach?, тэлевізійны фільм)
- 1974: Пасля Ліверпуля (After Liverpool, тэлевізійны фільм)
- 1976: Смецце (Sperrmüll, тэлевізійны фільм)
- 1976: Тры дарогі да возера (Drei Wege zum See, тэлевізійны фільм)
- 1979: Лемінгі (Lemminge, тэлевізійны фільм)
- 1983: Варыяцыі (Variation, тэлевізійны фільм)
- 1984: Кім быў Эдгар Алан? (Wer war Edgar Allan?)
- 1985: Паненка (Fraulein, тэлевізійны фільм)
- 1985: Бруд (Schmutz, аўтар дыялогаў)
- 1991: Некралог забойцы (Nachruf auf einen Mörder, тэлевізійны фільм)
- 1993: Паўстанне (Die Rebellion, тэлевізійны фільм)
- 1997: Замок (Das Schloß, тэлевізійны фільм)
Кінематограф
[правіць | правіць зыходнік]- 1989: Сёмы кантынент (Der siebente Kontinent)
- 1992: Відэа Бэні (Benny's Video)
- 1994: 71 фрагмент храналогіі выпадковасцяў (71 Fragmente einer Chronologie des Zufalls)
- 1995: Галава мурына (Der Kopf des Mohren, сцэнарыст)
- 1997: Вясёлыя гульні (Funny Games)
- 2000: Код невядомы (Code inconnu: Récit incomplet de divers voyages)
- 2001: Піяністка (La Pianiste)
- 2003: Час ваўкоў (Le Temps du loup)
- 2005: Схаванае (Caché)
- 2007: Вясёлыя гульні U.S. (Funny Games U.S.)
- 2009: Белая стужка (Das weiße Band – Eine deutsche Kindergeschichte)
- 2012: Каханне (Amour)
Опера
[правіць | правіць зыходнік]Асабістыя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Камандор Ордэна Ганаровага легіёна (2010)
- Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2012)
- Доктар honoris causa Універсітэта Парыж VIII
- Доктар honoris causa Грацкага ўніверсітэта
- Лаўрэат Прэміі Прынца Астурыйскага (2013)
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Benny's Video
- 2001 : Прыз журы 54-га Канскага кінафестывалю
- 2001 : Нямецкая кінапрэмія
- Le Temps du loup
- 2003 : Прыз за найлепшы сцэнарый на Каталонскім міжнародным кінафестывалі
- 2005 : Прыз найлепшаму рэжысёру, Прыз экуменічнага журы і Прыз FIPRESCI Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на 58-м Канскім кінафестывалі
- 2005 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях Найлепшы еўрапейскі фільм і Найлепшы еўрапейскі рэжысёр
- 2005 : Найлепшы фільм на замежнай мове на 31-й цырымоніі ўручэння Прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса
- 2006 : Залатая зорка французскага кіно за найлепшы сцэнарый
- 2006 : Найлепшы фільм на замежнай мове на 18-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2006 : Найлепшы фільм на замежнай мове Сан-Францыскага гуртка кінакрытыкаў
- 2007 : Прыз «Хлатрудзіс» за Найлепшы фільм і Найлепшую рэжысуру
- 2009 : «Залатая пальмавая галіна», Прыз FIPRESCI Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы, Прыз Нацыянальнай адукацыі, Прыз экуменічнага журы на 62-м Канскім кінафестывалі
- 2009 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях Найлепшы еўрапейскі фільм, Найлепшы еўрапейскі рэжысёр і Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст
- 2009 : Найлепшы фільм на замежнай мове на 22-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2010 : «Залаты глобус» за Найлепшы фільм на замежнай мове
- 2010 : Нямецкая кінапрэмія за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру і Найлепшы сцэнарый
- 2012 : «Залатая пальмавая галіна» 65-га Канскага кінафестывалю
- 2012 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях Найлепшы еўрапейскі фільм і Найлепшы еўрапейскі рэжысёр
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 78-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нью-Йоркскага гуртка кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 12-й цырымоніі ўручэння Анлайн-прэміі Нью-Йоркскага гуртка кінакрытыкаў
- 2013 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 84-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 11-й цырымоніі ўручэння Прэміі Вашынгтонскага гуртка кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 33-й цырымоніі ўруэчння Прэміі Бостанскага таварыства кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на 38-й цырымоніі ўручэння Прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 16-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лас-Вегаскага таварыства кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 25-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 48-й цырымоніі ўручэння Прэміі Канзаскага гуртка кінакрытыкаў
- 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 7-й цырымоніі ўруэчэння Прэміі Аклахомскага гуртка кінакрытыкаў
- 2013 : Прызы за Найлепшы фільм і Найлепшую рэжысуру на 48-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША
- 2013 : «Залаты глобус» за Найлепшы замежны фільм
- 2013 : Прэмія Люм’ер за Найлепшы фільм
- 2013 : Прызы за Найлепшы фільм года і Найлепшаму сцэнарысту года на 33-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лонданскага гуртка кінакрытыкаў
- 2013 : Прэмія BAFTA за Найлепшы замежны фільм
- 2013 : Залатая зорка французскай кінапрэсы за Найлепшую рэжысуру
- 2013 : Прыз Мельеса за Найлепшы французскі фільм
- 2013 : Прэмія «Сезар» за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру і Найлепшы арыгінальны сцэнарый
- 2013 : Найлепшы замежны фільм на 28-й цырымоніі ўручэння Independent Spirit Awards
- 2013 : Прэмія «Оскар» за Найлепшы фільм на замежнай мове
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Wheatley, C. Michael Haneke's Cinema: The Ethic of the Image / Catherine Wheatley. - New York : Berghahn Books, 2009. - 216 p.
- Ornella, A. Fascinatingly disturbing : interdisciplinary perspectives on Michael Haneke’s cinema / edited by Alexander D. Ornella and Stefanie Knauss. - Eugene, OR : Pickwick Publications, 2010. - 334 p.
Зноскі
- ↑ Cunningham J. M. Michael Haneke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael Haneke // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119035979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхене
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Аўстрыі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Аўстрыі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Аўстрыі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі