Перайсці да зместу

Сацыялогія рэлігіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацыялогія рэлігіі
Прадмет вывучэння рэлігія, канфесія, рэлігійная арганізацыя і духоўнасць[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сацыялогія рэлігіі — галіна сацыялогіі, якая вывучае ўзаемаадносіны паміж рэлігіяй і грамадствам. Сацыялогія рэлігіі вывучае рэлігійныя практыкі, гістарычны досвед узаемадзеяння рэлігіі і грамадства, універсальныя тэмы і ролі рэлігіі ў сацыяльных працэсах. У адрозненне ад філасофіі рэлігіі, сацыялогія рэлігіі не ставіць сваёй мэтай ацэнку рэлігійных перакананняў.[1] Сучасную сацыялогію рэлігіі можна прадставіць, як сукупнасць трох узроўняў ведаў: метадалагічнага, тэарэтычнага і эмпірычнага.[2]

Гісторыя сацыялогіі рэлігіі

[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы ўзнікнення гэтай галіны сацыялогіі былі закладзены ў эпоху французскага Асветніцтва. Да гэтага часу назапасіўся багаты фактаграфічны матэрыял па гісторыі хрысціянства і не еўрапейскіх рэлігій, які патрабаваў парадкавання і асэнсавання. Многія ідэолагі французскага Асветніцтва сфармавалі крытычную цікавасць да рэлігіі як сацыяльнага інстытута. Пазітывісцкая метадалогія Агюста Конта і рацыяналістычная гнасеалогія Імануіла Канта сфарміравалі метадалагічную аснову аналізу рэлігіі.[2]

Заснавальнікамі сучаснай сацыялогіі рэлігіі лічаць Эміля Дзюркгейма, Макса Вебера і Георга Зімеля.[2]

Эміль Дзюркгейм адным з першых пачаў аналіз рэлігіі, у 1897 годзе ён даследаваў самагубствы сярод каталіцкіх і пратэстанцкіх груп насельніцтва, даў апісанне асноўных функцый рэлігійнага рытуалу. Працы Макса Вебера падкрэслілі ўзаемасувязь паміж рэлігійнай верай і эканамічнымі асновамі грамадства, а таксама заклалі аснову тыпалогіі рэлігійных груп і рэлігійнага лідарства. Дзюркгейм таксама вывучаў пытанне аб ранніх формах рэлігіі.

Сучасная сацыялогія рэлігіі засяроджана на такіх пытаннях, як секулярызацыя, грамадзянская рэлігія, а таксама ўзгодненасці рэлігіі ў кантэксце глабалізацыі і мультыкультуралізму.[1]

Зноскі

  1. а б Гараджа В. И. Социология религии. — М.: Наука, 1995. — 223 с. — ISBN 5-02-008184-1.
  2. а б в Безнюк Д.К.. Социология религии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 28 мая 2010.