Яцак Путкамэр
Выгляд
Яцэк Антоні Путкамэр (па-польску: Jacek Antoni Puttkamer) герба Брадаціца (XVIII ст.) — росенскі земскі судзьдзя, барскі канфэдэрат, пасол другой кадэнцыі Чатырохгадовага Сойма, таргавіцкі канфэдэрат, мэмуарыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год нараджэньня невядомы. Бацька — Казімер Путкамэр — жмудзкі земскі судзьдзя, валодаў землямі на Жмудзі і вёсцы Блонь у Менскім ваяводзтве.
- 1764 г. — падтрымаў кандыдатуру Панятоўскага на выбарах караля. Путкамэры лічыліся «кліентамі» Сапегаў.
- 1769 г. — заняў пасаду жмудзкага земскага судзьдзі. У тым жа годзе далучыўся да Барскай канфэдэрацыі, дзе арганізоўваў канфэдэрацкія суды. У ліпені 1771 году разам зь невялікім аддзелам канфэдэратаў зьявіўся ў Жлобіне, дзе заклікаў народ да змаганьня. Кіраваў кафэдэратамі ў Рэчыцкім павеце. Пасьля прыходу Суворава перанёс сваю дзейнасьць на Жмудзь.
- 1773 г. — пасьля паразы Барскай канфэдэрацыі зьехаў у эміграцыю, зь якой вярнуўся ў 1776 г. і заняў сваю былую пасаду
жмудзкага судзьдзі.
- 1778 г. — дзякуючы падтрымцы Антонія Тызэнгаўза і Караля Станіслава Радзівіла быў выбраны на Варшаўскі Сойм, а таксама правёў туды некалькі сваіх кандыдатур.
- 1780 г. — зноўку быў выбраны паслом на Сойм. Выступіў у абарону Антонія Тызэнгаўза пад час судовага працэсу супраць апошняга.
- 1784 г. — спрабаваў стаць паслом на чарговы Сойма, а пасьля дэпутатам Пастаяннай Рады. Аднак і першае і другое безвынікова з-за моцнай канкурэнцыі прадстаўнікоў Яўхіма Храптовіча.
- 1788 г. — няўдалая спроба патрапіць паслом на Чатырохгадовы Сойм.
- 1789 г. — атрымлівае Ордэн Белага Арла.
- 1790 г. — дзякуючы падтрымцы Ігнацыя Масальскага і Адама Хмары становіца паслом другой кадэнцыі Вялікага Сойма ад менскага павета. Выступаў абарону беднай шляхты супраць пазбаўленьня іх выбарчага права. Прапанаваў праект упарадкаваньня дакумэнтацыі грэка-каталіцкіх манастыроў. Быў супраць Канстытуцыі 3 траўня.
- 1792 г. — актыўны ўдзельнік Таргавіцкай канфэдэрацыі.
- 1795 г. — указам Кацярыны ІІ становіцца прэзыдэнтам 2 дэпартамэнта вышэйшага земскага суда менскай губэрні.
- 1797 г. — атрымаў ад Паўла ІІ Ордэн сьв. Ганны 2 ступені.
Калі памёр, невядома. Дзяцей ня меў.
Аўтар успамінаў пра Генэральную канфэдэрацыю.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Szczygielski Wacław. Jacek Antoni Puttkamer. Polski Słownik Biograficzny. Tom 29. Lodz, 1986