Перайсці да зместу

BMW 700

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 700
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19591965
188,211 штук[1]
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (2‑месн.)
H2, 697 см³, 32 к.с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3540 мм
Шырыня: 1480 мм
Вышыня: 1360 мм
Колавая база: 2120 мм
Каляіна пярэдняя: 1270 мм
Каляіна задняя: 1200 мм
Маса: 640 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
фармальна — BMW Neue Klasse
ідэалагічна — BMW E87
Звязаныя: BMW Isetta
Сегмент: A-сегмент
Іншае
Дызайнер: Джавані Мікелоці

BMW 700 — мікралітражны заднематорны легкавы аўтамабіль, выпускаўся BMW з жніўня 1959 года па верасень 1965 года.

Купэ.
Кабрыялет.

Базіраваўся на агрэгатах BMW 600 (ён, у сваю чаргу, прадстаўляў сабой мадыфікацыю аўтамабіля Isetta). У адрозненне ад «шасцісотага», нарэшце, BMW 700 меў нармальны кузаў з двума дзвярыма па баках. Дызайн аўтамабіля быў выкананы Джавані Мікелоці (Giovanni Michelotti). Асноўнай мадэллю быў двухдзверны седан, акрамя таго кузаўное атэлье Karosserie Baur з Штутгарта рабіла кузава для купэ і кабрыялетаў.

Рухавік быў двухцыліндравым, паветранага астуджэння, аб'ёмам 697 см³ і паходзіў ад матацыкла BMW R67. Ён развіваў 32 к. с. і па дадзеных вытворцы разганяў машыну да 125 км/г.

У сакавіку 1962 года седан быў мадэрнізаваны і стаў называцца BMW LS Saloon, колавая база павялічылася на 160 мм, а агульная даўжыня — на 320 мм. У верасні 1964 года аналагічным чынам было мадэрнізавана і купэ, цяпер якое называлі BMW LS Coupé.

«Сямісоты» быў адной з некалькіх мадэляў, якія выратавалі BMW ад банкруцтва на мяжы 50-х і 60-х гадоў[2]. Агульная колькасць выпушчаных экзэмпляраў дасягнула 188 221 штук, што ў пяць разоў больш, чым колькасць выпушчаных асобнікаў яго папярэдніка. Такі поспех прымусіў кіраўніцтва кампаніі адмовіцца ад запланаванага недружалюбнага зліцця з Mercedes-Benz. У 1961 годзе на атрыманыя пры продажы BMW 700 грошы фірма запусціла ў вытворчасць новую мадэль, зноў з дызайнам ад Мікелоці — BMW New Class 1500, з’яўленне якой сімвалізавала канчатак крызісу кампаніі і яе сыход ад вытворчасці танных малалітражак, якія дапамаглі кампаніі застацца на плаву.

«Сямісоты» стаў апошнім кампактным BMW да самага 2004 года, калі з’явіўся BMW першай серыі E87 — адзіны ў сваім класе аўтамабіль з заднім прывадам і падоўжна размешчаным рухавіком.

Гоначная версія 700 RS

[правіць | правіць зыходнік]
BMW 700 RS

Мадэль 700 RS уяўляла сабой моцна мадыфікаваную гоначную версію. Яна мела спецыяльны лёгкі і аэрадынамічны кузаў, а рухавік быў фарсіраваны да 70 к.с. На такіх машынах паспяхова выступалі гоншчыкі Ганс-Ёахім Штук і Жакі Ікс.

Луіджы Калані побач з BMW 700 Colani

У 1963 годзе нямецкі дызайнер Луіджы Калані сканструяваў на шасі BMW 700 дарожны спорткар з апорным пластыкавым кузавам-манакокам. Акрамя прасторавай архітэктуры кузава, прататып адрозніваўся абцякальным корпусам з нізкім каэфіцыентам аэрадынамічнага супору (Cx=0,22). BMW 700 Colani важыў 440 кілаграмаў, таму нягледзячы на 700-кубовы матор магутнасцю ў 32 конскія сілы, мог разганяцца да 200 км/г. Быў выраблены адзін асобнік[3].

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль BMW 700 (ab 1963) BMW 700 Sport / CS

(1960–1964)

BMW LS Luxus

(1963–1965)

Рухавік: Размешчаны ззаду, двухцыліндравы, апазітны, з алюмініевым блокам.
Працоўны аб'ём: 697 см³
Дыяметр цыліндру × Ход поршня: 78 × 73 мм
Макс. магутнасць пры абаротах: 23,5 кВт (32 к. с.) @ 5000 29,4 кВт (40 к. с.) @ 5700 23,5 кВт (32 к. с.) @ 5000
Макс. момант пры абаротах: 50 Н*м @ 3400 51 Н*м @ 4500 50 Н*м @ 3400
Ступень сціску: 7,5 : 1 9,0 : 1 7,5 : 1
Клапаны механізм: Верхнеклапанны, з адным размеркавальным валам, прывад клапанаў штуркачамі.
Кузаў: Нясучы, суцэльнаметалічны.
Каляіна (пярэдніх/задніх колаў): 1270/1200 мм
Колавая база: 2120 мм
Шыны: 5.20–12“ 5.20–12“/5.50–12 5.20–12“/5.50–12“
Габарыты Д × Ш × У: 3540 × 1480 × 1345 мм 3540 × 1480 × 1270 мм 3860 × 1480 × 1360 мм
Сухая маса: 640 кг 650 кг 680 кг
Макс. хуткасць: 120 км/г 135 км/г 120 км/г
Кошт новага: 4.760,00 DM 5.850,00 DM 4.995,00 DM

Зноскі

  1. Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945-1990, Band 4 (1. ed.). Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.
  2. Claus Jacobi (managing editor), Rudolf Augstein (proprietor & former managing editor). BMW: Das rettende Modell. SPIEGEL-ONLINE (13 мая 1959). Праверана 20 мая 2013.
  3. Десять прототипов самого неординарного автомобильного дизайнера ХХ века // motor.ru (руск.)