BMW E9
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. купэ (4‑месн.) |
Дызайнер: | Вільгельм Хофмайстар[1][2] |
BMW New Six CS (унутранае імя БМВ Е9) — двухдзвернае купэ, якое вырабляла для аўтавытворцы BMW нямецкая кампанія Karmann з 1968 па 1975 гады. Яно было распрацавана на базе BMW Neue Klasse на аснове купэ мадэлі BMW 2000 CS, якое было пашырана, каб усталяваць радны шасціцыліндравы рухавік BMW М30, які выкарыстоўваўся ў седане Е3.
Платформа Е9, асабліва яе гоначная версія 3.0 CSL, мела вялікі поспех у гонках, асабліва ў European Touring Car Championship і Deutsche Rennsport Meisterschaft. Гэта дазволіла вызначыць статус BMW, як спартыўнага аўтамабіля для кіроўцы.
Паходжанне: 2000C і 2000CS
[правіць | правіць зыходнік]Мадэлі BMW 2000 С і 2000 CS былі прадстаўленыя ў 1965 годзе. Базіруючыся на BMW Neue Klasse, 2000 C і CS былі купэ вытворчасці Karmann з новымі версіямі двухлітровых рухавікоў М10[3]. 2000 С меў аднакарбюратарны рухавік, які выдаваў 100 конскіх сіл (75 кВт), і быў даступны з механічнай або аўтаматычнай каробкай перадач, у той час як 2000 CS меў двухкарбюратарны рухавік, яго магутнасць была 120 к. с. (89 кВт) і ён быў даступны толькі з механічнай каробкай перадач[3][4].
2800 CS
[правіць | правіць зыходнік]Першы з купэ Е9, 2800 CS замяніў 2000 C і 2000 CS у 1968 годзе. Колавая база і даўжыня былі павялічаныя, каб размясціць у маторным адсеку новы радны шасціцыліндравы рухавік пад кодавай назвай М30, яго пярэдняя частка была зменена, каб больш паходзіць на седан Е3[1]. Задні мост, аднак, застаўся тым жа, што і ў меншых мадэлях Neue Klasse, заднія тармазы першапачаткова былі барабаннымі[5]. 2800 CS аснашчаўся 2700 см3 версіяй рухавіка, які выкарыстоўваўся ў седанах Е3[1]. Рухавік развіваў 170 к. с. (130 кВт) пры 6000 абаротах у хвіліну[6].
2800 CS быў не толькі лягчэй, чым папярэднік 2000 CS, ён таксама меў меншы франтальны памер, што вяло да далейшага павышэння прадукцыйнасці[7].
3.0 CS/CSi
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе 2800CS быў заменены на 3.0 CS і 3.0 CSI. Дыяметр цыліндраў рухавіка былі павялічаны, каб давесці рабочы аб'ём да 2986 см3, ён меў кампрэсію 9.0:1, здвоеныя карбюратары і 180 к.с. (130 кВт) пры 6000 абаротах у хвіліну ў мадэлі 3.0 CS або са ступеню сціску 9.5:1, упырскам паліва Bosch D-Jetronic і 200 к.с. (150 кВт) пры 5500 абаротах у хвіліну ў мадэлі 3.0 CSi[1]. Былі прапанаваныя 4 ступеньчатая механічная і аўтаматычная каробка перадач.
Яны прадаваліся ў ЗША Максам Хофманам з 1970 па 1974 гады. Ён быў імпарцёрам і эксклюзіўным дыстрыб’ютарам BMW, пачынаючы з сярэдзіны шасцідзесятых і да продажу яго бізнесу BMW у Паўночнай Амерыцы ў 1975 годзе[8].
Хадавыя якасці былі вельмі канкурэнтаздольнымі з сучаснікамі.
Вытворца & мадэль | Конскіх сіл | Максімальная хуткасць | Паскарэнне ад 0 да 60 міль у гадзіну |
Расход паліва |
---|---|---|---|---|
BMW 3.0CS | 180 (130 кВт) |
200 км/г | 7.9 сек | 7.6 км/л [9] |
Citroën SM | 170 (130 кВт) |
220 км/г | 8.5 сек | 8 км/л [10] |
Mercedes-Benz 450 SLC | 192 (141 кВт) |
202 км/г | 9.5 сек | 6.5 км/л [11] |
Jensen Interceptor | 254 (187 кВт) |
217 км/г | 7.5 сек | 4.4 км/л [12] |
Jaguar XKE Series III V12 | 254
|
217 км/г | 6.8 сек | 5.5 км/л [13] |
Lincoln Continental Mark IV | 215 (158 кВт) |
190 км/г | 10.8 сек | 4.8 км/л [14] |
Cadillac Eldorado | 238 (175 кВт) |
189 км/г | 9.7 сек | 4 км/л [15] |
3.0 CSL
[правіць | правіць зыходнік]Была прадстаўлена ў маі 1972 года[16], 3.0 CSL спецыяльна для ўдзелу ў European Touring Car Championship. Было зроблена 1 265 экзэмпляраў.
2.5 CS
[правіць | правіць зыходнік]Апошняя версія Е9 была 2.5 CS, яе прэзентацыя абдылася ў 1974 годзе. Гэта быў адказ на нафтавы крызіс 1973 года, дзеля таго, каб пакупнік мог выбраць меншы, больш эканамічны рухавік[17]. Рухавік ад седана 2500, меў рабочы аб'ём 2494 см3 і выдаваў 150 к. с. (110 кВт) пры 6000 абаротах у хвіліну[6]. Да заканчэння вытворчасці серыі Е9 у 1975 годзе было зроблена толькі 874 машын, ніводная не была вывезены ў ЗША[17].
Колькасць выпушчаных аўтамабіляў
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль/Год | 1968 | 1969 | 1970 | 1971 | 1972 | 1973 | 1974 | 1975 | Усяго |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2800 CS | 138 | 2534 | 3335 | 276 | 6283 | ||||
2800 CSA | 787 | 1089 | 73 | 1949 | |||||
3.0 CS | 1974 | 1172 | 779 | 267 | 263 | 4455 | |||
3.0 CSA | 520 | 1215 | 1169 | 355 | 408 | 3667 | |||
3.0 CSi | 1061 | 2999 | 2741 | 579 | 555 | 7935 | |||
3.0 CSiA | 2 | 2 | |||||||
3.0 CSi RHD | 66 | 128 | 13 | 207 | |||||
3.0 CSiA RHD | 69 | 139 | 7 | 215 | |||||
3.0 CSL | 169 | 252 | 287 | 40 | 17 | 765 | |||
3.0 CSL RHD | 349 | 151 | 500 | ||||||
2.5 CS | 272 | 328 | 600 | ||||||
2.5 CSA | 101 | 143 | 244 | ||||||
2800 CS USA | 43 | 415 | 183 | 641 | |||||
2800 CSA USA | 36 | 403 | 87 | 526 | |||||
3.0 CS USA | 132 | 411 | 450 | 375 | 1368 | ||||
3.0 CSA USA | 60 | 377 | 314 | 438 | 1189 | ||||
Усяго выраблена Е9 | 138 | 3400 | 5242 | 4535 | 6777 | 6026 | 2694 | 1734 | 30546 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Norbye 1984, p. 168.
- ↑ Norbye 1984, p. 220.
- ↑ а б Noakes 2005, pp. 66–67.
- ↑ Norbye 1984, p. 141.
- ↑ Becker 1971, p. 76.
- ↑ а б Norbye 1984, p. 167.
- ↑ Becker 1971, p. 74.
- ↑ http://www.e9coupe.com/faq-general.htm e9coupe.com/ Retrieved May 1, 2016
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/make/bmw/2500-3_0cs_e09/2500-3_0cs_e09/1972.html
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/car/1972/127805/citroen_sm.html
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/make/mercedes-benz/c-107/c-107/1973.html
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/make/jensen/interceptor_2gen/interceptor_iii/1972.html
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/make/jaguar/e-type_3/xke_3_fhc_22/1972.html
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/make/lincoln/continental_mark_iv/continental_mark_iv_coupe/1972.html
- ↑ http://www.automobile-catalog.com/make/cadillac/eldorado_1971-1978/eldorado_1971-1978_hardtop/1972.html
- ↑ Noakes 2005, p. 85.
- ↑ а б Norbye 1984, p. 170.
- ↑ "E9 Production by Year". e9-Driven.com.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Becker, Clauspeter (1971), Logoz, Arthur (рэд.), "BMW 2500/2800", Auto-Universum 1971(ням.), XIV, Zürich, Switzerland: Verlag Internationale Automobil-Parade AG: 76
- Donaldson, Jessica. 1973 BMW 3.0 CS news, pictures, and information . Conceptcarz - From Concept to Production. Daniel Vaughan. Праверана 25 ліпеня 2010.
- de Jong, Frank. Part 3: 1970-1975 The Ford and BMW years(недаступная спасылка). History of the European Touring Car Championship & Other International Touring Car Races. Amsterdam: Frank de Jong (2009). Архівавана з першакрыніцы 3 July 2010. Праверана 25 ліпеня 2010.
- de Jong, Frank. Part 4: 1976-1981 The dull years(недаступная спасылка). History of the European Touring Car Championship & Other International Touring Car Races. Amsterdam: Frank de Jong (2009b). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2010. Праверана 25 ліпеня 2010.
- Noakes, Andrew (2005). The Ultimate History of BMW. Bath, UK: Parragon Publishing. ISBN 1-4054-5316-8.
- Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9.
- Severson, Aaron. From Bavaria with Love: The BMW E9 Coupes . Ate Up With Motor - Snapshots of Automotive History. Aaron Severson (17 лістапада 2008). Праверана 9 ліпеня 2010.
- Vaughan, Daniel. 1973 BMW 3.0 CSL news, pictures, and information . Conceptcarz - From Concept to Production. Daniel Vaughan (1 кастрычніка 2011). Праверана 25 мая 2015.
- Preece, R. J.. Communicating BMW Art Cars: Interview with Thomas Girst. . ADP/Sculpture (10 чэрвеня 2009). Праверана 25 мая 2015.
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей →
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | 1500,1800,2000 | E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | 2000CS | E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |