Перайсці да зместу

Danainae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Danainae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Danainae Boisduval, 1833


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  694025
NCBI  127218
FW  245000

Danainaeпадсямейства матылькоў сямейства німфалід (Nymphalidae), якое ўключае ў сябе каля 300 відаў. Многія аўтары разглядаюць падсямейства як самастойнае сямейства[1]. Самым вядомым прадстаўніком з'яўляецца матылёк Danaus plexippus[2].

Матылі сярэдніх і буйных памераў, блізкія да німфалід і прадстаўнікоў трапічнага сямейства Ithomiidae. Вочы голыя, вусікі булавападобныя, паступова патаўшчаюцца да вяршыні, карацей паловы кастальнага краю пярэдняга крыла. Пярэднія ногі рэдукаваныя і не функцыянуюць пры хадзе ў абодвух палоў, прычым пярэдняя лапка складаецца з 1 членіка ў самцоў і з 2 членікаў у самак. Цэнтральнае вочка на абодвух крылах замкнёнае, жылкі R3, R4 і R5 пярэдняга крыла адгаліноўваюцца ад агульнага ствала, R4 выходзіць да вяршыні, а R3 і R5 адпаведна да кастальнага і вонкавага краёў[1].

У афарбоўцы пераважаюць карычневыя, аранжавыя, жоўтыя і блакітныя тоны, некаторыя віды маюць сінюю ірызавальную афарбоўку. Шырока распаўсюджаная мімікрыя. Многія віды ядавітыя.

Андраканіяльныя структуры размешчаны на заднім крыле, канец брушка забяспечаны характэрнымі пэндзлямі з доўгіх пахкіх лусак, якія выступаюць перад капуляцыяй.

Кармавая расліна вусеняў — Asclepias, Cynanchum і іншых раслін сямейства Apocynaceae[2].

Распаўсюджанне абмежавана трапічным і субтрапічным паясамі, адзінкі відаў сустракаюцца за межамі гэтых паясоў. Большасць відаў у тропіках Азіі і Афрыкі, матылі Ithomiini распаўсюджаныя ў неатрапічнай зоне, Tellervini распаўсюджаныя ў Аўстраліі і ўсходнім рэгіёне. У Палеарктыцы сустракаюцца 4 віды, на тэрыторыі былога СССР — 2, у Закаўказзі — 1 від (Danaus chrysippus). Таксама, адзін трапічны від-мігрант, Parantica sita, чый натуральны арэал распаўсюджваецца на поўнач да Карэі і Японіі, сустракаецца на поўдні Прыморскага краю,[3] трапляючы туды са спадарожнымі вятрамі.

У гэтым падсямействе знаходзіцца каля 300 відаў, прыкладна 57 родаў, 10 падтрыбаў і тры трыбы.

Зноскі

  1. а б Некрутенко Ю. П. Дневные бабочки Кавказа. Определитель. — Киев, 1990. — С. 105—106.
  2. а б Стерри Пол. Бабочки и мотыльки. — Минск: Белфакс, 1995. — 80 с. — (Мир животных). — ISBN 985-407-011-5.
  3. Лер П.А. Определитель насекомых Дальнего Востока России // Владивосток, Дальнаука. Т. 5, Ч. 5, С. 338.
  • Некрутенко Ю. П. Дневные бабочки Кавказа. Определитель. — Киев, 1990. — С. 105—106.
  • Стерри Пол. Бабочки и мотыльки. — Минск: Белфакс, 1995. — 80 с. — (Мир животных). — ISBN 985-407-011-5..
  • Boyce A. Drummond III und Keith S. Brown, Jr.: Ithomiinae (Lepidoptera: Nymphalidae): Summary of Known Larval Food Plants. In: Annals of the Missouri Botanical Garden, Vol. 74, No. 2. (1987), Seiten 341—358.