Lernu!
Lernu! (ці lernu.net) — бясплатны шматмоўны сайт са свабодным уваходам для азнаямлення і вывучэння міжнароднай мовы эсперанта. Назва Lernu паходзіць ад дзеяслова lerni, які азначае «вучыць». Сайт створаны міжнароднай маладзёжнай арганізацыяй E@I якая, пачала працу ў якасці працоўнай групы Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў.
Сайт уключае разнастайныя інструменты для вывучэння эсперанта, такія як практыкаванні, гульні, слоўнікі, граматычныя даведнікі, сістэму праверкі ведаў і мультымедыйная бібліятэку з музыкай, агучаныя апавяданні і відэа. Ёсць магчымасць весці размову праз сэрвіс імгненных паведамленняў або на форуме на разнастайныя тэмы і навіны, якія адбываюцца ў свеце эсперанта.
Па даных статыстыкі сайт lernu.net штомесяц наведваюць прыблізна 75 тысяч разоў[1]. Большасць наведвальнікаў складаюць карыстальнікі з Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі і з двух амерыканскіх кантынентаў[2][3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект lernu! быў упершыню паказаны ў красавіку 2000 года на семінары Esperanto@Interreto (цяпер E@I), які адбыўся ў Стакгольме, Швецыя і запушчаны ў кастрычніку 2001 года на другім семінары E@I, які праходзіў у горадзе Упсала. У 2002 годзе праект атрымаў фінансавую падтрымку ад эсперантыстаў з ЗША Фонд даследаванняў у галіне эсперанта (ESF). Гэта дазволіла пачаць працу на старэннем вэб-версіі курса, які быў запушчаны ў жніўні таго ж года. Публічна сайт стаў даступны 21 снежня 2002 года і да гэтага часу падтрымліваецца арганізацыяй E@I пры фінансавай падтрымцы ESF, а таксама дзякуючы ахвяраванням шматлікіх добраахвотнікаў па ўсім свеце[4].
На працягу чатырох гадоў развіцця праекта значны ўклад зрабілі некаторыя прыхільнікі праекта. У абавязкі асноўнай каманды распрацоўшчыкаў уваходзіць агульнае адміністраванне і развіццё сайта. Над дызайнам і праграмным кодам старонкі працавала некалькі чалавек. Цяпер сайт перакладзены больш як на 20 моў свету праз адмысловую сеткавую платформу перакладу.
Курсы
[правіць | правіць зыходнік]На сайце ёсць некалькі курсаў, пачынаючы з простага вывучэння слоў (Bildoj kaj Demandoj) і заканчваючы перапісанымі гісторыямі (Kio okazas).
Зноскі
- ↑ Lernu.net Traffic, Demographics and Competitors - Alexa(недаступная спасылка). www.alexa.com. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 5 красавіка 2019.
- ↑ lernu!: Communication / Users / Map Архівавана 31 сакавіка 2007 года.
- ↑ Cent mil uzantoj en la retejo Lernu.net (на мове эсперанта). Libera Folio, 6 чэрвеня 2011 года. Выпраўлена 29 чэрвеня 2011 года.
- ↑ lernu.net – шматмоўны вэб-сайт для вывучэння міжнароднай мовы эсперанта . lernu.net – гэта шматмоўны вэб-сайт для вывучэння міжнароднай мовы эсперанта. Праверана 19 ліпеня 2019.