Перайсці да зместу

Эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эсперанта
Сцяг эсперанта
Саманазва: Esperanto, Lingvo Internacia
Створаны: Л. Заменгоф
Рэгулюе: Акадэмія эсперанта
Класіфікацыя структуры: штучныя мовы
Тып пісьменнасці: лацініца
Статус: развіваецца
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы

Эспера́нта (Esperanto, спачатку — Lingvo internacia) — штучная мова, прызначаная для міжнароднага карыстання. Праект мовы быў складзены і апублікаваны Людвікам Заменгофам (1887). У наш час эсперанта валодаюць каля 300 тыс. чалавек ва ўсім свеце (па некаторых іншых падліках — ад 100 тыс. да 2 млн.[1] чалавек). З'яўляецца самай распаўсюджанай штучнай мовай[2]. Назва паходзіць ад псеўданіма, пад якім быў апублікаваны праект, ― «Doktoro Esperanto» (літар.: доктар, які спадзяецца).

Структура і слоўнік эсперанта лічацца настолькі простымі, каб чалавек без вялікіх моўных здольнасцей пасля 3―6 месяцаў заняткаў мог бы свабодна весці гутарку.

На эсперанта штогод выдаецца больш за 200 кніг, выходзіць каля 300 перыядычных выданняў. Выпускаюцца пераклады з іншых моў, існуе і арыгінальная літаратура.

У Вене існуе Міжнародны эсперанта-музей.

Эсперанта заклікана служыць універсальнай міжнароднай мовай, другой (пасля роднай) для кожнага адукаванага чалавека. Выкарыстанне нейтральнай (пазаэтнічнай) і простай у вывучэнні мовы магло б вывесці міжмоўныя кантакты на якасна новы ўзровень[3]. Да таго ж, эсперанта валодае вялікай педагагічнай (прапедэўтычнай) каштоўнасцю[4], гэта значыць істотна палягчае вывучэнне іншых моў.

Асаблівасці мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Фаналогія эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]
губна-губныя губна-зубныя Альвеалярныя Постальвеалярныя Палатальныя Велярныя Глотальныя
Насавыя m n
Узрыўныя p, b t, d k, g
Афрыкаты t͡s d͡z t͡ʃ, d͡ʒ
Фрыкатыўныя f, v s, z ʃ, ʒ x h
Дрыжачыя r
Апраксіманты i j
Пярэдняга раду Задняга раду
Верхняга пад'ёму i u
Сярэдняга пад'ёму e o
Задняга пад'ёму a

Алфавіт і чытанне

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Алфавіт эсперанта

Алфавіт эсперанта пабудаваны на аснове лацінскага. У алфавіце 28 літар: A, B, C, Ĉ, D, E, F, G, Ĝ, H, Ĥ, I, J, Ĵ, K, L, M, N, O, P, R, S, Ŝ, T, U, Ŭ, V, Z, якія адпавядаюць 28 гукам — пяці галосным, двум паўгалосным і 21 зычнаму. У алфавіце літары называюцца так: зычныя — зычны+о, галосныя — проста галосны:

  • A — a
  • B — bo
  • C — co

і г. д.

Кожнай літары адпавядае адзін гук (фанематычнае пісьмо). Чытанне літар не залежыць ад яе становішча ў слове. Націск заўсёды падае на перадапошні склад.

Аб вымаўленні большай часткі гукаў магчыма здагадацца без спецыяльнай падрыхтоўкі (M, N, K і інш.), вымаўленне іншых трэба запомніць:

  • C (co) вымаўляецца як ц
  • Ĉ (ĉo) як ч
  • G (go) заўсёды чытаецца як выбухны гук ґ
  • Ĝ (ĝo) — афрыката, вымаўляецца як джь.
  • H (ho) вымаўляецца як глухі водгук (англ.: h), зрэдку, як украінскае ці беларускае г.
  • Ĥ (ho) як х.
  • J (jo) — як й
  • Ĵ (Ĵo) — як ж
  • L (lo) — нейтральнае л (шырокія межы гэтай фанемы дазваляюць вымаўляць яе як «мяккую л»).
  • Ŝ (ŝo) — як ш
  • Ŭ (ŭo) — адпавядае англійскаму w ці беларускаму ў. Гэта літара з'яўляецца паўгласнай, склад не ўтварае, сустракаецца практычна ў злучэннях «eŭ» ці «aŭ».

Прыклад вымаўлення (малітва "Ойча наш")

Набор дыякрытыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Спецыфічныя эсперанцкія літары з «накрыўкамі» (дыякрытыкай) сярод стандартных шматмоўных раскладак, даступных для распаўсюджаных аперацыйных сістэм, могуць быць атрыманы пры дапамозе націскання на адпаведную літару пасля мёртвай клавішы ў канадскай раскладцы, таксама існуе шмат спецыяльных праграм для хуткага набору гэтых літар (Ek![5]); макрасы для Microsoft Word. Існуюць эсперанцкія раскладкі пад Linux: у прыватнасці, ў стандартных варыянтах Ubuntu і Mandriva Linux.

Большасць сайтаў Інтэрнэта (уключаючы і раздзел Вікіпедыі на эсперанта) аўтаматычна пераўтварае сімвалы з набранымі ў постпазіцыі іксамі (ікс не ўваходзіць у алфавіт эсперанта, і можа разглядацца як службовы сімвал) у сімвалы з дыякрытыкай (напрыклад са злучэння jx атрымліваецца ĵ). Аналагічныя сістэмы набору сімвалаў з дыякрытыкай (дзве паслядоўна нажатыя клавішы набіраюць адзін знак) існуюць і для іншых моў — напрыклад, у «канадскай шматмоўнай» раскладцы для набору французскай дыякрытыкі.

Таксама можна карыстацца клавішай Alt і лічбамі (на лічбавай клавіятуры). Спачатку пішуць адпаведную літару (напрыклад C для Ĉ), потым націскаюць Alt і набіраюць 770, і над літарай з'яўляецца цыркумфлекс. Калі ж набраць 774, то з'явіцца знак для ŭ.

У якасці замены дыякрытыкі таксама выкарыстоўваецца літара h (дадзены спосаб з'яўляецца «афіцыйнай» заменай дыякрытыкі, паколькі ён прапанаваны ў «Асновах эсперанта»: «Тыпаграфіі, якія не маюць літар ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, ŭ могуць у першы час выкарыстоўваць ch, gh, hh, jh, sh, u»[6]), але гэты спосаб робіць арфаграфію нефанематычнай і абцяжарвае аўтаматычную сарціроўку і перакадзіраванне. З распаўсюджваннем Юнікоду гэты спосаб (як і іншыя, узору дыякрытыкі ў постпазіцыі — g'o, g^o і падобныя) сустракаюцца ў эсперанцкіх тэкстах усё радзей.

Слоўнікавы склад

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Лексіка эсперанта

Спіс Сводзеша для эсперанта
Эсперанта Беларуская
1 mi я
2 ci (vi) ты
3 li ён
4 ni мы
5 vi вы
6 ili яны
7 tiu ĉi гэты, гэта
8 tiu той, та, тое
9 tie ĉi тут
10 tie там
11 kiu хто
12 kio што
13 kie дзе
14 kiam калі
15 kiel як
16 ne не
17 ĉio, ĉiuj усё, усе
18 multaj, pluraj шматлікія
19 kelkaj, kelke некалькі
20 nemultaj, nepluraj нешматлікія
21 alia другі, іншы
22 unu адзін
23 du два
24 tri тры
25 kvar чатыры
26 kvin пяць
27 granda вялікі
28 longa доўгі
29 larĝa шырокі
30 dika тоўсты
31 peza цяжкі
32 malgranda маленькі
33 mallonga (kurta) кароткі
34 mallarĝa вузкі
35 maldika тонкі, худы
36 virino жанчына
37 viro мужчына
38 homo чалавек
39 infano дзіця
40 edzino жонка
41 edzo муж
42 patrino маці
43 patro бацька
44 besto жывёла
45 fiŝo рыба
46 birdo птушка
47 hundo сабака
48 pediko блыха
49 serpento змяя
50 vermo чарвяк
51 arbo дрэва
52 arbaro лес
53 bastono кій, прут
54 frukto плод, садавіна
55 semo семя
56 folio ліст
57 radiko корань
58 ŝelo кара
59 floro кветка
60 herbo трава
61 ŝnuro вяроўка
62 haŭto скура
63 viando мяса
64 sango кроў
65 osto косць
66 graso тлушч
67 ovo яйка
68 korno рог
69 vosto хвост
70 plumo пяро
71 haroj валасы
72 kapo галава
73 orelo вуха
74 okulo вока
75 nazo нос
76 buŝo рот, вусны
77 dento зуб
78 lango язык
79 ungo ногаць
80 piedo ступня, нага
81 gambo нага
82 genuo калена
83 mano рука, далонь
84 flugilo крыло
85 ventro жывот
86 tripo вантробы
87 gorĝo горла, шыя
88 dorso спіна (хрыбет)
89 brusto грудзі
90 koro сэрца
91 hepato пячонка
92 trinki піць
93 manĝi есці
94 mordi грызці, кусаць
95 suĉi смактаць
96 kraĉi пляваць
97 vomi ванітаваць
98 blovi дуць
99 spiri дыхаць
100 ridi смяяцца

Большая частка слоўніка складаецца з раманскіх і германскіх каранёў, а таксама з інтэрнацыяналізмаў лацінскага і грэчаскага паходжання. Ёсць невялікая колькасць асноў запазычаных з славянскіх (польская і руская) моў ці праз іх пасярэдніцтва. Словы, якія пазычаюцца, прыстасоўваюцца да фаналогіі эсперанта і запісваюцца фанематычным алфавітам (гэта значыць, зыходная арфаграфія мовы-крыніцы не захоўваецца).

  • Пазычанні з французскай: пры ўзяцці слова з французскай мовы ў большасці слоў адбыліся рэгулярныя гукавыя змены (напрыклад /ш/ перайшло ў /ч/). Шмат якія дзеяслоўныя формы эсперанта ўзяты менавіта з французскай мовы: (iri — ісці, maĉi — жаваць, marŝi — шагаць, kuri — бегчы, promeni — прагульвацца і інш.).
  • Пазычанні з англійскай мовы: у час заснавання эсперанта як міжнароднага праекта англійская мова не мела свайго сённяшняга распаўсюджання, таму англійская лексіка даволі бедна прыведзена ў асноўным слоўнікавым складзе эсперанта (fajro — агонь, birdo — птушка, jes — так і некаторыя іншыя словы). Але ў апошні час, у слоўнік эсперанта ўвайшло некалькі інтэрнацыянальных англіцызмаў, такіх як bajto — байт (але таксама bitoko, літаральна — біт-васьмёрка), blogo — блог, defaŭlte — па змаўчанні, manaĝero — менеджар і інш.
  • Пазычанні з нямецкай: у асноўны слоўнікавы склад уваходзяць такія нямецкія асновы як nur — толькі, danko — падзяка, ŝlosi — замыкаць, morgaŭ — заўтра, tago — дзень, jaro — год і інш.
  • Пазычанні з славянскіх моў: klopodi — клапатаць, kartavi — картавіць, krom — акрамя і інш.

Агулам, лексічная сістэма эсперанта выяўляе сябе як аўтаномная, неахвотна запазычваючая асновы. Для новых паняццяў звычайна ствараецца новае слова з ужо існуючых у мове элементаў, чаму садзейнічаюць разнастайныя магчымасці словаўтварэння. Яскравым прыкладам тут можа быць параўнанне з беларускай мовай:

  • анг. site, бел. сайт, эсп. paĝaro;
  • анг. printer, бел. прынтар, эсп. printilo
  • англ. browser, бел. браўзер, эсп. retumilo, krozilo
  • анг. internet, бел. інтэрнэт, эсп. interret.

Такая асаблівасць мовы дазваляе звесці да мінімуму колькасць каранёў і афіксаў, неабходных для валодання мовай.

У размоўным эсперанта ёсць тэндэнцыя да замены слоў лацінскага паходжання словамі, створанымі з эсперанта-каранёў паводле апісальнага прынцыпу (паводка — altakvaĵo замест слоўнікавага inundo, залішні — troa замест слоўнікавага superflua як у прыказцы la tria estas superflua — трэці залішні і г. д.).

Асноўны артыкул: Граматыка эсперанта

Граматыку эсперанта магчыма выкласці ў выглядзе 16 правіл без выключэнняў (менавіта ў выглядзе 16 правіл быў выдадзены першы падручнік мовы), для напісання выкарыстоўваецца фанематычны алфавіт (гэта значыць з аднасэнсоўным двухбаковым адпавяданнем напісання і вымаўлення слоў) на лацінскай аснове. мова адрозніваецца рэгулярнасцю: кожная асноўная частка мовы мае свой канчатак: напрыклад, у назоўнікаў, у прыметнікаў, у дзеясловаў у нявызначанай форме,  — у вытворных прыслоўяў

У сістэме эсперанта-дзеяслова тры часы:

  • мінулы (фармант -is): mi iris — я ішоў, li iris — ён ішоў
  • цяперашні (-as): mi iras я іду li iras ён ідзе
  • будучы (-os): mi iros я пайду, li iros ён пойдзе.

Ва ўмоўным ладзе дзеяслоў мае толькі адну форму (mi irus я пайшоў бы). Загадны лад утвараецца пры дапамозе фарманта -u: iru! ідзі!. Паводле гэтай парадыгмы спрагаецца нават дзеяслоў «быць» (esti) які нават у некаторых штучных мовах бывае «няправільным» (увогуле, парадыгма спражэнняў эсперанта не мае выключэнняў).

У сістэме склонаў маецца ўсяго два склоны: назоўны (намінатыў) і вінавальны (акузатыў). Астатнія адносіны перадаюцца пры дапамозе разнастайнай сістэмы прыназоўнікаў з фіксаваным сэнсам. Назоўны склон не маркіруецца асаблівым канчаткам (vilaĝo — вёска), паказальнікам _n (vilaĝon — вёску).

Вінавальны склон (як і ў беларускай мове) выкарыстоўваецца таксама для вызначэння кірунку: en vilaĝo — у вёсцы en vilaĝon — у вёску, post krado за краты post kradon — за кратамі.

У эсперанта два лікі: адзіны і множны. Адзіны не маркіруецца (infano — дзіця), а множны маркіруецца паказальніка множнасці -j: infanoj — дзеці. Тое ж самае і для прыметнікаў — прыгожы — bela, прыгожыя — belaj. Калі адначасова выкарыстоўваецца вінавальны склон і множны лік, паказальнік множнасці ставіцца ў самым пачатку: «прыгожых дзяцей» — belajn infanojn.

Граматычнай катэгорыі рода ў эсперанта няма. Маюцца займеннікі li — ён, ŝi — яна, ĝi — яно (для неадушаўлённых назоўнікаў, а таксама жывёл у выпадках, калі пол невядомя ці не мае значэння).

Дзеепрыметнікі

[правіць | правіць зыходнік]
Час/Стан Сапраўдны стан Залежны стан
Мінулы час -int- -it-
Цяперашні час -ant- -at-
Будучы час -ont- -ot-

Дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ўтвараюцца шляхам дадавання суфікса да асновы дзеслова: для дзеяпрыметнікаў — -а, а для дзепрыслоўяў — -е, для субстанывіраваных дзеепрыметнікаў — -о. такім чынам дзеепрыслоўі маюць тыя ж формы і спосабы іх утварэння, што і прыметнікі, дзепрыслоўі — што і прыслоўі. Тут прыведзена табліца суфіксаў.

Ступені параўнання дзеепрыметнікаў і прыметнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Ступені параўнання перадаюцца дадатковымі словамі. Вышэйшая ступень — pli — больш, malpli — менш, найвышэйшая ступень — la plej — самы.

Прыклад:

  • важны — grava
  • важней — pli grava
  • самы важны — la plej grava

Сістэма словаўтварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Мова мае некалькі дзясяткаў прыставак і суфіксаў, якія маюць пастаянны сэнс і дазваляюць утвараць з нешматлікай колькасці каранёў мноства новых слоў.

Вось некаторыя суфіксы:

  • -et- — памяньшальна-ласкальны суфікс,
  • -eg- — павеліічальны суфікс,
  • -ar- — суфікс, які абазначае шмат рэчаў,
  • -il- — суфікс, які абазначае інструмент,
  • -ul- — суфікс чалавека, істоты,
  • -i- — сучасны суфікс, які абазначае краіны,
  • -ej- — суфікс месца

Пры дапамозе гэтых суфіксаў магчыма ад каранёў arb-, dom-, skrib-, bel-, belarus-, kuir- (дрэў-, дом-, піс-, прыгож-, беларус-, вар-) утварыць словы:

  • arbeto — дрэўца;
  • arbaro — лес;
  • domego — вялікі дом;
  • skribilo — ручка (ці аловак);
  • belulo — харашун;
  • Belarusio — Беларусь;
  • kuirejo — кухня.

Таксама, ёсць суфіксы, якія дазваляюць утвараць ад назваў рэчаў і рэчываў назвы ёмістасцей для іх (inko — чарніла, inkujo — чарніліца), частку цэлага (-er-), рэч; ёсць прыстаўкі са значэннямі: сваяцтва праз шлюб (bo-), два полы (ge-), антонім да слова (mal-).

Карэлятыўныя займеннікі і займеннікавыя прыслоўі

[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ адна зручная сістэма ў эсперанта прапануе сувязь займеннікаў і асобных прыслоўяў пры дапамозе іх падзела на структурныя элементы: з 5 тыпаў сказаў і 10 прыслоўяў простым зліццём атрымліваецца 50 слоў.

Пытанне Паказчык Нявызначанасць Усё Ніхто
ki- ti- i- ĉi- neni-
Якасць -a kia -які tia — такі ia — нейкі ĉia — усякі nenia — неякі
Прычына -al kial — чаму tial — таму ial — таму што ĉial — па ўсім прычынам nenial — не па якой прычыне
Час -am kiam — калі tiam — тады iam — некалі ĉiam — заўсёды neniam -ніколі
Месца -e kie — дзе tie — тут ie — там ĉie — паўсюль nenie — нідзе
Спосаб -el kiel — як tiel — так iel — неяк ĉiel — усяляк neniel — ніяк
Уладальнік -es kies — чый ties — яго, таго ies — некага, нейчы ĉies — агульны nenies — нічый
Рэч -o kio — што tio — то, гэта io — нешта ĉio -усё nenio — нішто
Колькасць -om kiom — колькі tiom — столькі iom — некалькі ĉiom — уся колькасць neniom — ніколькі
Індывід -u kiu — хто, які tiu — той iu — нехта, якісьці ĉiu — кожны, ўсякі neniu — ніхто

Уплыў славянскіх моў

[правіць | правіць зыходнік]
Першы падручнік эсперанта быў апублікаваны ў Варшаве ў 1887 годзе
Твор Л. Н. Талстога «Дзе любоў, там і Бог» у перакладзе на эсперанта. Выданне «Посредника» выдання талстоўцаў 1912 года

Стваральнік эсперанта Л. Заменгоф вольна гаварыў на некалькіх мовах, дзве з якіх былі славянскімі (руская і польская). Сярод першых перакладаў, заклаўшых асновы літаратурнага стыля эсперанта, былі творы рускіх пісьменнікаў: «Рэвізор» Гогаля, «Завея» Пушкіна, «Княжна Мэры» Лерамантава і інш.

Што тычыцца славянскага ўплыву на фаналагічным узроўні можна сказаць, што ў эсперанта няма ніводнай фанемы, якой не было б у рускай ці ў польскай мовах. Эсперанцкі алфавіт нагадвае чэшскі, славацкі, харвацкі, славенскі алфавіты (адсутнічаюць сімвалы q, w, x актыўна выкарыстоўваюцца сімвалы з дыякрытыкай: ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ і ŭ).

У лексіцы за выключэннем слоў, якія абазначаюць чыста славянскія рэаліі (barĉo — боршч і інш.), з 2612 каранёў, пададзеных «Universala Vortato» (1894), толькі 29 маглі быць узяты з рускай ці польскай мовы. Але славянскі ўплыў у лексіцы праяўляецца ў актыўным ужыванні прыназоўнікаў у якасці прыставак (напрыклад sub — пад, auskulti — слухаць subaŭskulti — падслухоўваць). Падваенне асноў ідэнтычна такому ў рускай мове: plen-plena — полным-полно, finfine — в конце концов. Асобныя славянізмы першых гадоў існавання эсперанта былі нівеліраваны: напрыклад, дзеяслоў elrigardi (el-rigard-i) — выглядаць быў заменены новым — aspekti.

У сінтаксісе асобных прыназоўнікаў і злучнікаў захоўваецца славянскі ўплыў, які раней быў яшчэ большым (kvankam teorie…sed en la praktiko… — хаця ў тэорыі…, але на практыцы…). Паводле славянскай мадэлі ажыццяўляецца і дапасаванне часоў (Li diris, ke li jam faris tion — Ён сказаў, што ўжо зрабіў гэта, Li diris, ke li estos tie — Ён сказаў, што будзе там).

Можна сказаць, што ўплыў славянскіх моў (найперш рускай) на эсперанта значна мацнейшы, чым гэта прынята лічыць, і перасягае ўплыў раманскіх і германскіх моў. Сучаснае эсперанта пасля «рускага» і «французскага» перыядаў уступіла ў гэтак званы «міжнародны» перыяд, калі асобныя этнічныя мовы ўжо не аказваюць значнага ўплыва на яго далейшае развіццё.

Літаратура па пытанні:

  • М. Дзюк Ганіназ Славянское влияние в эсперанто // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: «Наука», 1991. -- 113 с.
  • Б. Р. Колкер. Вклад русского языка в формирование и развитие эсперанто: Автореф. … канд. филол. наук. — М., 1985.[7]

Навукова-тэхнічная тэрміналогія

[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць дзясяткі галіновых аб'яднанняў эсперантыстаў. Так, станам на красавік 2013 года ў UEA (Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў) уваходзілі як калектыўныя члены 63 галіновых аб'яднанняў. Болшасць з гэтых аб'яднанняў вядзе і дапаўняе тэрміналагічныя слоўнікі ў сваёй галіне. Амаль усе слоўнікі выкладзены ў інтэрнэт і рэгулярна абнаўляюцца пры вольным, бясплатным доступе. Важнейшыя галіны (напрыклад, інфарматыка, фізіка, электроніка) маюць па некалькі версій слоўнікаў, якія вядуць розныя калектывы.

Як і ў эсперанта ўвогуле, у тэрміналогіі таксама прыймаюцца меры для пазбаўлення ад двухсэнсоўнасцей. Напрыклад, момант часу вызначаецца словам momento. Але фізічныя велічыні вярчальнага руху, які не маюць вымернасці часу — момант інерцыі, момант імпульсу — вызначаюцца словам momanto.

Асноўная старонка — Гісторыя эсперанта

Юнацтва Заменгофа

[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта было прыдумана Людвігам Лазарам Заменгофам. Ён жыў у шматнацыянальным Беластоку, які тым часам уваходзіў у склад Расійскай Імперыі, зараз у Польшчы, дзе часты ўзнікалі непаразуменні паміж прадстаўнікамі розных народаў. Хлопчык лічыў, што прычына канфліктаў — гэта адсутнасць агульнай мовы, і будучы яшчэ гімназістам, пачаў працу над праектам новай падыходзячай мовы, здольнай вырашыць гэту задачу. Яна павінна быць — у адрозненні ад нацыянальных моў — нейтральнай, лёгка вучыцца, і прымацца як другая мова для ўсіх. Мова вывучаемая адначасова з нацыянальнымі, і ўжываемая ў тых выпадках, калі ёсць неабходнасць у міжнародных зносінах.

Спачатку, Заменгоф марыў уваскрэсіць латынь, але палічыў яе занадта складанай. Потым вывучаючы англійскую мову, ён заўважыў, што граматыка мовы можа быць значна прасцейшай, чым ён думаў раней. Але заставалася праблема вывучэння занадта вялікай колькасці словаў. аднойчы Заменгоф заўважыў 2 рускамоўныя шыльды: швейцарская і кандытарская. Гэтыя словы, створаныя з дапамогай аднаго суфікса, далі яму ідэю гібкага словаўтварэння з дапамогай афіксаў, якое бы паменшыла адносную колькасць словаў, неабходных для вывучэння. Ён таксама, для палягчэння вывучэння мовы браў словы з моў лацінскай і германскай мовы, якія тым часам вывучаліся ў большасці краін свету.

Канчатковая версія

[правіць | правіць зыходнік]
Першы падручнік мовы эсперанта, выдадзены ў Варшаве, ў 1887 годзе

Першы праект, пад назвай Lingwe uniwersala, быў у значнай ступені гатовы ўжо ў 1878 годзе, але бацька Заменгофа, настаўнік моў, палічыў працу сына марнай і ўтапічнай, тады, верагодна, зніклі рукапісы, давераныя яму сынам. Паміж 1879 і 1885 гадамі, Заменгоф вывучаў медыцыну ў Маскве і Варшаве. У гэты час, ён зноў займаўся міжнароднай мовай. У 1879 годзе, Заменгоф выкладаў першую версію гэтай мовы сябрам. Пасля некалькі гадоў, ён перакладаў на прыдуманую ім мову паэзію, каб як мага больш, палепшыць мову. Калі ён ужо быў гатовы апублікаваць мову, гэта было забаронена цэнзурай. Расчараваны гэтым Заменгоф бавіў час у перакладах на эсперанта Старога Запавета, і твораў Шэкспіра. 26 ліпеня 1887 года была выдадзена рускамоўная версія яго кнігі «Международный язык» («Міжнародная мова»). Ад псеўданіма аўтара: Д-р Эсперанта, пад якім была выдадзена кніга, з цягам часу была ўтворана назва мовы. Спачатку яна называлася «Мова д-ра Эсперанта» потым, скарочана — эсперанта.

Заменгоф атрымаў вялікую колькасць лістоў, у якіх акрамя ўхвальных меркаванняў, часта пісаліся прапановы па зменам у новастворанай мове. Кожную прапанову Заменгоф рэгістраваў, і потым, пачаў публікаваць у эсперантамоўным часопісе La Esperantisto, які выдаваўся ў Нюрнбергу. У гэтым самым часопісе, двойчы праходзілі галасаванні чытачоў па прапанаваным зменам. Большасць, аднак не згадзілася са зменамі. Пасля гэтых галасаванняў, прыхільнікі моўных рэформ на некаторы час змоўклі, і эсперанта пачало шырока распаўсюджвацца. Наступныя спробы змен прывялі да ўзнікнення мовы Іда. Большасць чытачоў часопіса ў той час жылі ў Расіі, але неўзабаве, La Esperantisto быў там забаронены, з-за публікацыі артыкула Льва Талстога. Часопіс перастаў выдавацца, але неўзабаве, з'явіўся новы: Lingvо Internacia, які выдаваўся спачатку ў шведскай Упсале, потым у Венгрыі, пасля ў Парыжы. Выданне гэтага часопіса спынілася з-за першай сусветнай вайны.

Распаўсюджванне мовы

[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнікі першага Сусветнага Кангрэса эсперантыстаў у горадзе Булонь-сюр-Мэр

Новую міжнародную мову яе прыхільнікі пачалі ўжываць падчас розных сустрэч, звязаных як з прафесіянальным жыццём, так і з хобі. Спачатку, эсперанта існавала толькі ў пісьмовай форме, але, пасля першага Сусветнага Кангрэса Эсперантыстаў у Булонь-сюр-Мэр, стала відавочна, што на штучнай міжнароднай мове магчыма мець зносіны і падчас размовы, што павялічыла колькасць сустрэч паміж эсперантыстамі.

У 1905 годзе была заснавана Акадэмія эсперанта, у 1907 — Сусветная асацыяцыя эсперанта.

У 1912 годзе, Заменгоф, падчас урачыстай цырымоніі з нагоды адкрыцця Сусветнага кангрэса ў Кракаве, адмовіўся ад сваёй ролі ў эсперантысцкім руху.

Мары аб гармоніі і мірным жыцці пасля Першай Сусветнай вайны, выклікалі значнае распаўсюджванне эспенранта. Першы пасляваенны Сусветны Кангрэс адбыўся ў Празе ў 1921 годзе. У 1927 годзе ў Вене быў заснаваны Міжнародны эсперанта-музей.

У перыяд, паміж сусветнымі войнамі, эсперанта пераследавалі ў фашысцкай Германіі і сталінскім Савецкім Саюзе.

Пасля Другой Сусветнай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

Генеральная Асамблея ЮНЕСКА прыняла ў 1954 і 1985 гадах рэзалюцыі.

Да эсперанта былі прыхільны шмат якія кіраўнікі Польскай навуковай акадэміі.

Міжнародны Каталіцкі Саюз эсперантыстаў у 1990 годзе прыняў дакумент Norme per celebraizione della Messa in esperanto [8], згодна з якім, Ватыкан дазваляе служыць Святую Імшу на эсперанта. Такім чынам, эсперанта стала першай штучнай літургічнай мовай у каталіцызме. Той факт, што шмат якія цэлі эсперантысцкага руху не выкананы, прыпісваюць тэхналагічнай і культурнай гегемоніі Англіі і ЗША, галоўным чынам, пасля Другой Сусветнай вайны, вынікам якой з'яўляецца паўсюднае ўжыванне англійскай мовы ў міжнародных зносінах.

Сучасны стан эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная старонка — Сучаснае развіццё эсперанта

Сцяг эсперанта
Юбілейны сімвал эсперанта

У сучасным свеце, калі ўсё больш увагі надаецца правам меньшасцей, і моўнай разнастайнасці, таксама часцей звяртаюцца і да ідэі міжнароднай мовы. Недзяржаўныя арганізацыі і асацыяцыя настойваюць, каб дыскусіі аб міжнароднай мове праводзілі ААНЕўрапейскі саюз. Сярод вядомых людзей, якія цікавяцца ці цікавіліся эсперанта ёсць лаўрэат Нобелеўскай прэміі Рэінхарт Селтэн, чэмпіёнка свету па шахматах Юдзіт Полгар, Цівадар Сорас — бацька фінансіста Джорджа Сораса, беларускія пісьменнікі Сяргей Новік-Пяюн, Янка Маўр[9].

Стваральнік эсперанта Лазар Людвіг Заменгоф, спадзяючыся на распаўсюджванне мовы, надаў ёй мінімальную граматыку і абмежаваны слоўнік. Сёння аднак, эсперанта з’яўляецца развітай мовай, з вялікай колькасцю асоб, якія ўжываюць гэту мову, жывучы ў шмат якіх краінах свету, і складанай сістэмай выказвання.

Стан развіцця мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку эсперанта складаўся з каля тысячы каранеў, з якіх было магыма стварыць 10—12 тысяч словаў. Сучасныя слоўнікі эсперанта складаюцца з 15—20 тысяч каранеў, з якіх магчыма ўтварыць сотні тысяч словаў. За актуальнымі тэндэнцыямі развіцця мовы назірае Акадэмія эсперанта.

Сучаснае эсперанта ёсць вынік калектыўнай працы вялікай колькасці філолагаў, паэтаў, пісьменнікаў, і некалькіх пакаленняў яго карыстальнікаў. На працягу больш чым 120 гадоў былі створаны тысячы слоў, выразаў, метафараў, моўных фігур, выпрацаваны таксама слоўнікі для розных навук.

Нягледзячы на лёгкасць граматыкі, некаторыя асаблівасці мовы эсперанта, вызываюць крытыку. На працягу ўсяго існавання эсперанта сярод яго прыхільнікаў з'яўляліся людзі, якія жадалі змяніць мову ў лепшы, па іх разуменню, бок. Але, паколькі ўжо існавалі Асновы эсперанта, мову было немагчыма рэфарміраваць — толькі ствараць новыя планавыя мовы, якія адрозніваліся ад эсперанта. Такія мовы атрымалі ў інтэрлінгвістыцы імя эсперантоіды ці эсперанціды. Гісторыя эсперанцідаў пачынаецца ў 1907 годзе, калі была створана мова іда. Пасля стварэння новай мовы частка эсперанцістаў стала прыхільнікамі іда.

У падобнай сітуацыі апынулася і іда, пасля з’яўлення «палепшанага іда» — мовы навіяль.

Іншыя мовы — нэа эсперанціда зараз практычна не ўжываюцца ў жывых зносінах. Мовы, створанныя пад уплывам эсперанта, з'яўляюцца і ў наш час.

Па дадзеных праекта Ethnologue [10], агульная колькасць людзей валодаючых эсперанта складае 2 мільёны, з якіх для 2000 гэтая мова з'яўляецца роднай (галоўным чынам гэта дзеці бацькоў з розных народаў, якія ўжываюць у паўсядзённым жыцці эсперанта). Гэтая лічба была атрымана амерыканскім эсператныстам Сідні Кубрыкам, які не раскрыў метаду яе падліку. Маркус Сікошак лічыць гэту лічбу перабольшанай. Паводле яго думкі, калі б у свеце было каля мільёна эсперантыстаў, то ў яго горадзе, Кёльне, павінна б было быць прынамсі 180 эсперантыстаў. Але Сікошак знайшоў толькі 30 чалавек, якія гавораць на эсперанта ў Кёльне, і такую ж невялікую колькасць эсперантыстаў у іншых вялікіх гарадах. Ён таксама адзначыў, што членамі розных арганізацый па ўсім свеце з'яўляецца толькі 20 тысяч чалавек[11].

Паводле меркавання фінскага лінгвіста Й. Лціндстэла, эксперта па эсперантыстах «з нараджэння», прыкладна для 1000 чалавек ва ўсім свеце эсперанта з'яўляецца роднай мовай, яшчэ каля 10 тысяч здольны вольна размаўляць на гэтай мове, і каля 100 тысяч здольны актыўна яе выкарыстоўваць[12]

Размеркаванне па краінах

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшая колькасць эсперантыстаў жыве ў Еўрапейскім саюзе, там жа адбываецца большасць з эсперанта-мерапыемстваў[13][14]. Па-за межамі Еўропы актыўны эсперанта-рух ёсць у Бразіліі[15], В’етнаме[16], Іране[17][18], Кітаі[19][20], ЗША[21][22], Японіі[23] і некаторых іншых краінах. Практычна няма эсперантыстаў у арабскіх краінах і, напрыклад, у Тайландзе[24]. Пачынаючы з 199-х гадоў пастаянна ўзрастае колькасць эсперантыстаў у Афрыцы, асабліва ў такіх краінах як Бурундзі, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зімбабвэ і Тога. Сотні эсперантыстаў ёсць у Непале, Філіпінах, Інданезіі, Манголіі і іншых азіяцкіх краінах.

Сусветная асацыяцыя эсперанта (UEA) налічвае найбольшую колькасць членаў у Бразіліі, Германіі, Францыі і ЗША, што можа быць паказчыкам актыўнасці эсперантыстаў паводле краін, хаця магчыма адлюстроўвае і іншыя фактары (такія, як, напрыклад, больш высокі ўзровень жыцця, дазваляючы эсперантыстам з гэтых краін плаціць штогадовы ўзнос).

Вывучэнне эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Эксперыменты і нефармальныя назіранні паказалі, што папярэдняе вывучэнне эсперанта пазітыўна ўплывае на вывучэнне іншай мовы. Было праведзена некалькі даследаванняў гэтага феномену: напрыклад, група вучняў вывучала цягам аднаго года эсперанта, а потым цягам трох гадоў французскую мову. Гэтая група мела лепшыя вынікі, чым кантрольная група, вывучаўшая французскую мову цягам чатырох гадоў. Падобныя вынікі былі тады, калі другой мовай была японская, ці працяг эксперымента быў скарочаны напалову. Але ў гэтым даследаванні не гаворыцца, ці прыносіла карысць папярэдняе вывучэнне якой-небудзь іншай мовы, напрыклад латынню. Хаця выкладанне эсперанта існуе і ва ўніверсітэтах (напрыклад ва ўніверсітэце імя Масарыка ў Брно, Чэхія), большасць асоб вывучае мову самастойна, падчас курсаў (напрыклад у мясцовых клубах), у сеціве. падручнікі і дапаможнікі для вывучэння мовы існуюць больш за сто год.

Афіцыйны статус

[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта не з'яўляецца афіцыйнай мовай у якой-небудь дзяржаве, але ў пачатку дваццатага стагоддзя існавалі планы зрабіць з нейтральнай тэрыторыі Морэснет першую эсперантысцкую дзяржаву, і на штучным востраве Ружы існавала кароткі час у 1968 годзе «нацыя», ужываўшая эсперанта як афіцыйную мову. Эсперанта ўжываюць у сваёй дзейнасці некалькі недзяржаўных арганізацый (большай часткай эсперантысцкіх). Эсперанта з'яўляецца першай штучнай літургічнай мовай у каталіцызме.

У 1954 годзе ЮНЕСКА прызнала, што мэты дасягнутыя эсперанта супадаюць з мэтамі ЮНЕСКА. Гэта дало пачатак паміж ЮНЕСКА і Сусветнай асацыяцыяй эсперанта, якая была зарэгістравана як арганізацыя ўзроўню Б. У 1985 годзе Генеральная асамблея ЮНЕСКА заклікала дзяржавы-члены ўжываць эсперанта ў міжнародных зносінах. Сусветная асацыяцыя эсперанта мае зносіны з ААН, ЮНІСЕФ, Саветам Еўропы.

Паводле пастановы мэрыі, з 11-га ліпеня 2006 года нямецкі горад Херцберг афіцыйна называецца горадам эсперанта, што звязана з культурнымі і асветніцкімі мерапрыемствамі звязанымі з эсперанта. Герцберг мае партнёрскія зносіны з польскім горадам Гура, у зносінах паміж гэтымі гарадамі ўжываецца эсперанта.

Праблемы і перспектывы эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычны фон

[правіць | правіць зыходнік]
Паштоўка з тэкстам па рускай мове і эсперанта, выдадзеная ў 1946 годзе

На становішча эсперанта ў грамадстве значна ўплывалі палітычныя падзеі XX стагоддзя, у першую чаргу стварэнне, развіццё і наступнае знікненне камуністычных рэжымаў у СССР і краінах Усходняй Еўропы, усталяванне нацысцкага рэжыму ў Германіі, падзеі Другой сусветнай вайны.

У СССР эсперанта актыўна распаўсюджваўся ў 1920-я гады, дзякуючы прапанове Троцкага[25], гэтая мова шырока вывучалася як «мова сусветнай рэвалюцыі». Эсперанта шырока выкарыстоўвалі ў сетцы «рабкораў» (рабочых карэспандэнтаў), на гэтай мове шырока вялося радыёвяшчанне (у тым ліку і ўнутранае). У гэты час нават надпісы на паштовых канвертах рабіліся на двух мовах, рускай і эсперанта[26] (паводле асобных сведчанняў такія паштоўкі выходзілі і потым — напрыклад, у 1946 годзе[27]). Але з сярэдзіны 1930-х гадоў супраць носьбітаў эсперанта пачаліся рэпрэсіі, іх абвінавачвалі ў «трацкізме», «шпіянажы» і «тэрарызме»[28]. Шмат хто з савецкіх эсперантыстаў адышоў ад актыўнай дзейнасці. У нацысцкай Германіі таксама пераследавалі прыхільнікаў эсперанта. У выніку, рух эсперантыстаў у гэтых краінах фактычна спыніў сваё існаванне.

У 1950-я гады, калі рух эсперантыстаў пачынае адраджацца, найбольш уплывовай дзяржавай сталі ЗША, у выніку месца міжнароднай мовы фактычна займае англійская, што значна ўдакладняе распаўсюджванне эсперанта. Падзенне камуністычных рэжымаў у СССР і краінах Усходняй Еўропы ў 1980-1990-х гадах і ўзніклыя ў выніку гэтага эканамічныя цяжкасці пазбавілі эсперанта арганізацыі эканамічнай базы, а шмат каго з іх членаў вымусілі пакінуць рух, заняўшыся пошукам сродкаў да існавання. У сувязі з гэтым рост колькасці прыхільнікаў запаволены (напрыклад, колькасць індывідуальных членаў Сусветнай асацыяцыі эсперанта (UEA) нават скарацілася з 8071 чалавека ў 1991 годзе да 5657 у 2002 годзе, памяншэнне колькасці асацыяваных членаў у 1991 годзе — з 25 да 19 тысяч, асабліва рэзкім было ў Балгарыі і Венгрыі). Развіццё інтэрнэта значна палегчыла сувязі паміж эсперантыстамі, спрасціла доступ да літаратуры, музыкі і фільмам на гэтай мове, садзейнічала развіццю дыстанцыйнага навучэння

Праблемы эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя праблемы, з якімі сутыкаецца эсперанта, з'яўляюцца характэрнымі для большасці дысперсна пражываючых грамадстваў, якія не атрымліваюць фінансавай дапамогі з боку дзяржаўных органаў. Адносна невялікія сродкі эсперанта-арганізацый, якія складваюцца большай часткай з ахвяраванняў, працэнтаў па банкаўскім укладам, і таксама прыбыткаў ад некаторых камерцыйных прадпрыемстваў (пакеты акцый, здаванне ў арэнду нерухомасці), не дазваляюць весці шырокую рэкламную кампанію, інфармуючы грамадства пра эсперанта і яго магчымасці. У выніку нават шмат хто з еўрапейцаў не ведаюць пра існаванне гэтай мовы[29], ці абапіраюцца на недакладныя звесткі, уключаючы негатыўныя міфы. У сваю чаргу адносна малая колькасць эсперантыстаў спрыяе ўмацаванню ўяўленняў пра гэту мову, як пра няўдалы праект.

Адносна малая колькасць і дысперснае пражыванне эсперантыстаў абумоўлівае адносна малыя тыражы перыядычных і кніжных выданняў на гэтай мове. Самы вялікі тыраж маюць часопіс Esperanto, афіцыйнае выданне Сусветнай асацыяцыі эсперанта (5500 экземпляраў) і грамадска-палітычны часопіс Monato (1900 экземпляраў)[30]. Большасць з перыядычных выданняў на эсперанта даволі сціпла аформлены. Тым жа часам шэраг часопісаў — такія як «La Ondo de Esperanto»[31], «Beletra almanako»[32] вылучаюцца высокім узроўнем паліграфічнага выканання, не саступаючы лепшым нацыянальным узорам. З 2000-х гадоў шмат якія з выданняў распаўсюджваюцца таксама і ў выглядзе электронных версій — больш танных, аператыўных і добра аформленых. Некаторыя выданні распаўсюджваюцца толькі такім чынам, у тым ліку бясплатна (напрыклад, выдаючыся ў Аўстраліі «Mirmekobo»[33]). Тыражы кніжных выданняў на эсперанта за рэдкім выключэннем невялікія, мастацкія творы рэдка друкуюцца тыражом большым за 200—300 экземпляраў[34] і з-за гэтага іх аўтары не могуць прафесійна займацца літаратурнай творчасцю (прынамсі толькі на эсперанта). Да таго ж для пераважнай большасці эсперантыстаў гэтая мова з'яўляецца другой, і ступень валодання ёю не заўсёды дазваляе свабодна ўспрымаць ці ствараць складаныя тэксты — мастацкія, навуковыя і гэтак далей.

Ёсць прыклады, калі творы, першапачаткова створаныя на адной нацыянальнай мове, перакладаліся на іншую мову пры пасрэдніцтве эсперанта[35]

Перспектывы эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

У эсперанта-таварыстве асабліва папулярна ідэя аб увядзенні эсперанта ў якасці дапаможнай мовы Еўрапейскага саюза [36]. Прыхільнікі гэтай кропкі гледжання лічаць, што гэта зробіць міжмоўныя зносіны ў Еўропе больш раўнапраўным і эфектыўным і адначасова рашыць праблему еўрапейскай ідэнтыфікацыі. З прапановамі аб больш сур'ёзным разгляданні эсперанта на еўрапейскім узроўні выходзілі некаторыя еўрапейскія палітыкі і цэлыя партыі, прынамсі прадстаўнікі Транснацыянальнай радыкальнай партыі [37]. Акрамя таго існуюць прыклады ўжывання эсперанта ў еўрапейскай палітыцы (напрыклад эсперантамоўныя версіі інфармацыйнага бюлетэня «Conspektun rerum latinus» падчас старшынства ў ЕС Фінляндыі [38]. падчас выбараў на еўрапейскім узроўні ўдзельнічае невялікая палітычная партыя «Еўропа — Дэмакратыя — Эсперанта», набраўшая 41 тысячу галасоў падчас выбараў у Еўрапарламент у 2009 годзе [9] Архівавана 4 студзеня 2011.

Ужыванне эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Кожны год выдаюцца сотні новых перакладных і арыгінальных кніг на эсперанта[39]. Эсперанта-выдавецтвы ёсць у Расіі, Чэхіі[40], Італіі[41], ЗША[42], Бельгіі[43], Нідэрландах[44] і іншых краінах. Сярод кніжных інтэрнэт-крам найбольшай папулярнасцю карыстаецца сайт Сусветнай арганізацыі эсперанта, у каталогу якога на 2013 год прапанавана 7145 розных тавараў, уключаючы 6369 найменняў кніжных выданняў (не лічачы 2283 букіністычных выданняў)[45].

Вядомы пісьменнік-фантаст Гары Гарысан сам валодаў эсперанта і актыўна прапагандаваў яго ў сваіх творах. Напрыклад, у апісаным свеце будучыні ў цыклах «Стальны пацук» і «Свет смерці» жыхары Галактыкі размаўляюць у асноўным на эсперанта.

Таксама на эсперанта выдаецца каля 250 газет і часопісаў[46], многія з раней выдадзеных нумароў магчыма бясплатна загрузіць са спецыялізаванага сайта[47]. Большасць з выданняў прысвечаны дзейнасці выдаючых іх эсперанта-арганізацый (у тым ліку спецыяльных — аматараў прыроды, чыгуначнікаў, нудыстаў, геяў і г. д.), але існуюць таксама грамадска-палітычныя выданні (Monato, Sennaciulo і інш.), літаратурныя (Beletra almanako, Literatura Foiro і інш.).

Ёсць інтэрнэт-тэлебачанне на эсперанта. У адных выпадках гаворка ідзе пра бесперапыннае вяшчанне[48], у іншых — пра серыі відэаролікаў, якія карыстальнік можа выбіраць і праглядаць[49][50][51]. На сайце YouTube выкладвае новыя ролікі група Esperanto[52]. З 1950-х гадоў з'яўляюцца мастацкія і дакументальныя фільмы на эсперанта[53], а таксама субцітры на эсперанта да многіх фільмаў на нацыянальных мовах[54][55]. Бразільская студыя Imagu-Filmo ужо выпусціла два мастацкія фільмы на эсперанта — «Gerda malaperis» i «La Patro».

На эсперанта вяшчае некалькі радыёстанцый[56]: Міжнароднае радыё Кітая (CRI)[57], Radio Havano Kubo[58], Радыё Ватыкана[59], Parolu, mondo! (Бразілія)[60] і Польскае радыё[61] (з 2009 года — у выглядзе інтэрнэт-падкаста), 3ZZZ (Аўстралія)[62]/

На эсперанта можна прачытаць навіны, даведацца пра надвор'е па ўсім свеце[63], пазнаёміцца з навінкамі ў сферы камп'ютарных тэхналогій[64], спланаваць самастойныя падарожжы ў розныя краіны свету[65], выбраць у Інтэрнэце гатэль у Ротэрдаме[66], Рыміні[67], Беластоку[68] і іншых гарадах, навучыцца гульні ў покер[69]. Міжнародная акадэмія ў Сан-Марына[70] выкарыстоўвае эсперанта ў якасці адной са сваіх рабочых моў, тут можна атрымаць ступень магістра ці бакалаўра карыстаючыся эсперанта. У польскім горадзе Быдгашч з 1996 года працуе навучальная ўстанова, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне культуры і турызму, а выкладанне вядзецца на эсперанта.

Патэнцыял эсперанта выкарыстоўваецца і ў мэтах міжнароднага бізнесу, значна спрашчаючы зносіны паміж яго ўдзельнікамі. Прыкладам можна даць італьянскага прадаўца кавы[71] і шэраг іншых кампаній. З 1985 года дзейнічае Міжнародная камерцыйная і эканамічная група пры сусветнай арганізацыі эсперанта[72].

Са з'яўленнем новых інтэрнэт тэхналогій, такіх як падкастынг, многія эсперантысты атрымалі магчымасць самастойнага вяшчання ў Інтэрнэце. Адным з самых папулярных падкастаў на мове эсперанта з'яўляецца Radio Verda (Зялёнае Радыё)[73], якое рэгулярна вяшчае з 1998 года. Расце папулярнасць Muzaiko — першага эсперанта-падкаста з кругласутачным вяшчаннем[74]. У Калінінградзе запісваюцца перадачы іншага папулярнага падкаста — Radio Esperanto (19 выпускаў на год, у сярэднім 907 праслухоўванняў на выпуск)[75][76]. Папулярны і эсперанта-падкасты з іншых краін: Varsovia Vento з Польшчы[77], La NASKa Podkasto з ЗША[78], Radio Aktiva з Уругвая[79].

На эсперанта ствараецца шмат песень[80], ёсць музычныя калектывы, якія спяваюць на эсперанта (напрыклад, фінскі рок-гурт «Dolchamar»). З 1990 года дзейнічае кампанія Vinilkosmo[81], якая выдае музычныя альбомы на эсперанта ў розных стылях: ад поп-музыкі, да цяжкага рока і рэпу. Інтэрнэт праект Vikio-kantaro[82] на пачатку 2010 года змяшчаў больш за 1000 песень і працягваў папаўняцца. Знятыя дзесяткі відэкаліпаў эсперанта-выканаўцаў[83].

Ёсць шэраг камп'ютарных праграм, спецыяльна напісаных для эсперантыстаў. Многія праграмы маюць версіі на эсперанта — офісны пакет OpenOffice.org[84], браўзер Mozila Firefox[85], комплекс праграм SeaMonkey[86] і іншыя. Папулярная пошукавая сістэма Google таксама мае эсперанта-версію[87], якая дазваляе шукаць інфармацыю як на эсперанта, так і на іншых мовах. З 22 лютага 2012 года эсперанта стала 64-й мовай, якую падтрымлівае Google Translate[88]. Са жніўня 2012 года эсперанта-клавіятура даступна для тэлефонаў з аперацыйнай сістэмай Android.[89]

Эсперантысты адкрыты для міжнародных і міжкультурных кантактаў. Многія з іх падарожнічаюць з мэтай наведвання кангрэсаў і фестываляў, на якіх эсперантысты сустракаюць старых сяброў і заводзяць новых. Многія з эсперантыстаў маюць карэспандэнтаў у розных краінах свету і часта гатовы прапанаваць на некалькі дзён жытло падарожнічаючаму эсперантысту[90]. Германскі горад Херцберг, Гарц з 2006 года мае афіцыйны дадатак да назвы — «эсперанта-горад»[91]. Шмат таблічак, шыльд, інфармацыйных стэндаў выкананы тут на двух мовах — нямецкай і эсперанта. Блогі на эсперанта ёсць на многіх вядомых сэрвісах, асабліва іх шмат (больш за 2000) на Ipernity[92]. У знакамітай інтэрнэт-гульні Sekond Life існуе эсперанта-супольнасць, якая рэгулярна сустракаецца на пляцоўках Esperanto-Lando і Verda Stelo, тут выступаюць эсперанта-пісьменнікі і актывісты, дзейнічаюць лінгвістычныя курсы[93]. Павялічваецца папулярнасць спецыялізаваных сайтаў, якія дапамагаюць эсперантыстам знайсці: спадарожніка жыцця[94], сяброў[95], працу[96].

Рэлігія і эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Не абышлі ўвагай эсперанта і рэлігіі, як традыцыйныя, так і новыя. На эсперанта перакладзены ўсе асноўныя святыя кнігі. Біблію пераклаў яшчэ сам Л. Заменгоф (La Sankta Biblio). Londono. ISBN 0-564-00138-4). Выданы пераклад Карана — La Nobla Korano. Kopenhago 1970. Па будызму выданне La Instruoj de Budho. Tokio. 1983. ISBN 4-89237-029-0.

На эсперанта вядзе вяшчанне Радыё Ватыкана. З 1910 года актыўна дзейнічае Міжнароднае каталіцкае аб'яднанне эсперантыстаў, а з 1990 года дакументам Norme per la celebrazione della Messa in esperanto Святы Прастол афіцыйна дазволіў выкарыстоўваць эсперанта падчас богаслужбы — адзіную з планавых моў[97]. 14 жніўня 1991 года Папа Рымскі Ян Павел II упершыню звярнуўся да больш чым мільёна юных слухачоў на эсперанта. У 1993 годзе ён даслаў сваё апостальскае блаславенне 78-му Сусветнаму кангрэсу эсперанта. З 1994 года Папа Рымскі, віншуючы каталікоў свету на Вялікдзень і Каляды, сярод іншых моў звяртаўся да вернікаў на эсперанта. Яго пераемнік Бенедыкт XVI працягваў гэту традыцыю. Існуе міжнародная арганізацыя праваслаўных эсперантыстаў — Kristana ortodoksa rondo esperantista (KORE)[98].

Аятала Хамейні заклікаў мусульман усяго свету вывучаць эсперанта і ўхваліў як сродак найлепшага ўзаемапаразумення паміж народамі розных рэлігій. Пасля таго як ён прапанаваў замяніць англійскую мову на эсперанта ў якасці міжнароднага лінгва франка, эсперанта стаў выкарыстоўвацца ў семінарыі Кума, рэлігійнага цэнтра Ірана. Неўзабаве пасля гэтага быў апублікаваны пераклад Карана на эсперанта.

У 1981 годзе выкарыстанне эсперанта ў Іране стала менш папулярным, калі стала відавочным, што паслядоўнікі Бахаі таксама праяўляюць зацікаўленасць да эсперанта і выдаюць літаратуру на гэтай мове.

Народжаная ў Іране рэлігія Бахаі заклікае да выкарыстання міжнароднай дапаможнай мовы. Асобныя паслядоўнікі Бахаі лічаць, што эсперанта валодае вялікім патэнцыялам для гэтай ролі. Лідыя Заменгоф, малодшая дачка стваральніка эсперанта, з'яўлялася паслядоўніцай веры Бахаі і пераклала на эсперанта найбольш важныя творы Баха-Улы і Абдул-Баха.

Асноўным з тэзісаў японскага рэлігійнага кірунку аамота-кё з'яўляецца лозунг «Unu Dio, Unu Mondo, Unu Interlingvo» («Адзіны Бог, Адзіны Свет, Адзіная мова зносін»)[99]. Стваральнік эсперанта Л. Заменгоф у аамота лічыцца святым-камі. Мову эсперанта ўвёў як афіцыйную ў аамота адзін з яго стваральнікаў Анісабура Дэгуці[100].

Вон-будызм — новы кірунак будызму, які ўзнік у Паўднёвай Карэі, актыўна выкарыстоўвае эсперанта[101], удзельнічае ў міжнародных сесіях эсперанта, асноўныя свяшчэнныя тэксты вон-будызму перакладзены на эсперанта[102].

Таксама актыўна выкарыстоўвае эсперанта хрысціянскі спірытуалістычны рух «Ліга добрай волі» і шэраг іншых.

  1. [1]
  2. http://slovari.yandex.ru/~книги/БСЭ/Эсперанто Архівавана 15 жніўня 2014.
  3. Тым не менш, абсалютна нейтральнай мовай эсперанта назваць нельга. У гэтай мове відавочна перавага раманскіх каранёў пры амаль поўнай адсутнасці неіндаеўрапейскіх, што, магчыма, палягчае вывучэнне мовы носьбітам раманскіх моў. Але гэта не ідзе ў параўнанне з сітуацыяй, калі ролю міжнароднай мовы выконвае этнічная мова, асноўная для пэўнага народа, афіцыйная ў нейкай краіне.
  4. Жаловатэ-ву рарэн лінгвен? (гл. апошні абзац)
  5. Ek!
  6. Fundamento de Esperanto Апісанне граматыкі ў першым падручніку эсперанта
  7. Вклад русского языка
  8. [2](недаступная спасылка)
  9. Пра заняткі Янкі Маўра эсперанта Архівавана 5 кастрычніка 2013.
  10. Ethonologie 14 report for language code ESP
  11. Sikosek> Ziko M. Esperanto Sen Mitoj («Esperanto without Myts»).Sekond edition. Antwerp: Flandra Esperanto-Ligo, 2013
  12. DENASK-L@helsinki.fi
  13. статыстыка эсперанта-сустрэч, кангрэсаў і курсаў з 1996 па 2008 гады Архівавана 23 снежня 2008.
  14. Сустрэчы на ўсходзе Польшчы і ў Літве вясной-летам 2010 года Архівавана 6 снежня 2010.
  15. Ускосныя згадванні эсперанта-падзей у інтэрв'ю з эсперанцкім дзіджэям з Бразіліі(недаступная спасылка)
  16. Прынамсі, у Ханоі адбыўся міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта пры падтрымцы мясцовых улад, у 2012 годзе, Сусветны Кангрэс Эсперанта
  17. Паштовая група іранскіх эспеантыстаў Архівавана 11 кастрычніка 2012.
  18. Іранскі эсперанцкі часопіс удзельнічаў у Іранскім фестывалі прэсы Архівавана 5 сакавіка 2016., стэнд часопіса наведаў прэзідэнт Хатамі
  19. Сусветны кангрэс эсперанта ў КНР — больш за 700 мясцовых удзельнікаў Архівавана 4 студзеня 2011.
  20. 2004 год: адкрыццё Манументу эсперанта ў пекінскім парку Чааян Архівавана 6 снежня 2010.
  21. NASK: штогадовыя курсы эсперанта ва ўніверсітэце Сан-Дыега. На курсы запрашаюць лепшых выкладчыкаў і граматыстаў са ўсяго света
  22. Статыстыка членаў Esperanto-USA за некалькі гадоў Архівавана 16 ліпеня 2017.
  23. Уражанні ад Японскага эсперанта-кангрэса (кастрычнік 2005 г.)(недаступная спасылка)
  24. Universala Esperanto-Asocio. Jarlibro 2004
  25. Н. Б. Мячкоўская. Сацыяльная лінгвістыка. Штучныя мовы-пасрэднікі і інтэрлінгвістыка(недаступная спасылка)
  26. Эсперанта на паштоўках і марках СССР, канец 1920-х гадоў(недаступная спасылка)
  27. [https://web.archive.org/web/20130511171312/http://www.esperanto.org/Ondo/H-mahnac.htm Архівавана 11 мая 2013. Архівавана 11 мая 2013. Архівавана 11 мая 2013. Esperanta saluto el la jaro 1946 (эсп.)] Архівавана 11 мая 2013.
  28. «Як гэта было?»(недаступная спасылка)
  29. Вынікі апытання 2008 года ў Францыі прадэманстравалі, што пра эсперанта ведае каля 40 % апытаных; з іх толькі 8 % даведаліся пра мову з друку, 7 % — з тэлеперадач
  30. Ĉu kunlaboro solvos problemon? Al multaj Esperanto-gazetoj mankas abonantoj
  31. La Ondo de Esperanto Архівавана 20 лютага 2014.
  32. Beletra Almanako — BA — Literaturo en Esperanto — Eldonejo Mondial
  33. Bonvenon al Mirmekobo(недаступная спасылка)
  34. Lena Kapunina. Ni ne entombigu niajn literaturajn trezorojn // Beletra almanako. № 6. (Oktobro 2009). p. 120.
  35. «Эсперанта выкарыстоўваецца як мова-пасрэднік для перакладу з адной нацыянальнай мовы на іншую. Так, творы некаторых польскіх пісьменнікаў, перакладзены на іншыя мовы не з арыгіналаў, а з удалых эсперанцкіх перакладаў (А. Міцкевіча і Б. Пруса — на кітайскую мову, Э. Ажэшкі — на японскую), а кніга прафесара Угорэ Тойфумі „Жахі пекла“ была перакладзена на нямецкую з эсперанцкага перакладу японскага арыгінала». Цытуецца паводле Каралевіч А. І. Уводіны // Кніга пра эсперанта. — Кіеў: Наукова думка, 1989. — 256 с. — ISBN - 5-12-000985-9. Архівавана 21 верасня 2011.
  36. [3] Архівавана 28 лістапада 2012.
  37. [4](недаступная спасылка)
  38. [5]
  39. Esperanto новості: «…штогод на сусветны рынак выходзіць больш за 200 кніг на эсперанта (менавіта такая колькасць анонсаў з'яўляецца ў спецыяльнай рубрыцы часопіса „Esperanto“)… Штогод у свеце прадаюць каля 30 тыс. асобнікаў кніг на эсперанта»
  40. Kava-Pecz.cz Архівавана 5 снежня 2009.
  41. Edustudio(недаступная спасылка)
  42. Mondial
  43. FEL
  44. Bero
  45. Hodiaŭ en la Katalogo estas
  46. Jukka Pietiläinen. Esperanta gazetaro: historio, nuntempo kaj perspektivoj
  47. La Esperanta Gazetejo
  48. Esperanto TV
  49. Farbskatol Архівавана 9 студзеня 2010.
  50. Kataluna informservo-televida (Kis-TV) Архівавана 10 студзеня 2010.
  51. Esperanto Bjalistoko(недаступная спасылка)
  52. Esperanto
  53. IMDB Архівавана 11 сакавіка 2007.
  54. Filmoj.net
  55. La Ponto Архівавана 24 студзеня 2007.
  56. radioarkivo.org
  57. Міжнароднае радыё Кітая(CRI)(недаступная спасылка)
  58. Radio Havano Kubo Архівавана 26 снежня 2009.
  59. Радыё Ватыкана(недаступная спасылка)
  60. Parolu, mondo!
  61. Польскае радыё(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 12 студзеня 2014.
  62. de 3ZZZ Radio en Esperanto(недаступная спасылка)
  63. Welkome to Weather Underground : Weather Underground Архівавана 1 чэрвеня 2009.
  64. E@I-blogo
  65. Vojaĝo
  66. josfinale(недаступная спасылка)
  67. Rimini Hotel San Giuliano Rimini Hotels San Guliano — Hotel Marselli in San Giuliano Rimini(недаступная спасылка)
  68. Hotel Esperanto
  69. Lernu Pokeron en Esperanto(недаступная спасылка)
  70. AIS San-Marino
  71. Altkvalita itala kafo ĉe Via hejmo kaj kafejo
  72. IKEF(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2017. Праверана 12 студзеня 2014.
  73. Radio Verda
  74. Muzaiko(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2012. Праверана 12 студзеня 2014.
  75. Radio Esperanto
  76. Каментарый рэдактара і статыстыка аўдыторыі
  77. Varsovia Vento Elsendoj
  78. NASK: Podkasto Архівавана 21 лістапада 2012.
  79. RADIO AKTIVA — Podkasto(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 24 чэрвеня 2021.
  80. Esperant-musikk(недаступная спасылка)
  81. Vinilkosmo Esperanto musik shop and free musik downloads
  82. Bonvenon al libera esperanto-kantaro!(недаступная спасылка)
  83. Videofilmetoj en Esperanto(недаступная спасылка)
  84. OpenOffice en Esperanto
  85. Mozilla Firefox en Esperanto
  86. [6](недаступная спасылка)
  87. Google у эсперанцкім інтэрфейсе
  88. Tutmonda helplingvo por ĉiuj homoj
  89. Esperanto en la telefono!
  90. Сярод эсперантыстаў папулярна сетка абмену візітамі Pasporta Servo, якая дазваляе бясплатна пераначаваць у эсперантыстаў — у 2006 годзе ў сетцы было 1320 адрасоў у 92 краінах [7] Архівавана 18 снежня 2008.
  91. Esperanto-urbo
  92. ipernity: Explore the world
  93. Esperantujo en Dua Vivo(недаступная спасылка)
  94. Trovu edz(in)on tra esperantujo Архівавана 11 студзеня 2014.
  95. rilatoj.net Архівавана 3 студзеня 2014.
  96. Eklaboru
  97. La dekreto pri la normoj por la celebro de la Meso en esperanto(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2012. Праверана 5 студзеня 2014.
  98. Kristana ortodoksa rondo esperantista (KORE) Архівавана 4 студзеня 2014.
  99. пра лозунг «Unu Dio, Unu Mondo, Unu Interlingvo» на эсперанта сайце на рускай мове
  100. [8](недаступная спасылка)
  101. Сайт вон-будызму на мове эсперанта.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2008. Праверана 5 студзеня 2014.
  102. Свяшчэнныя кнігі вон-будызму на эсперанта Архівавана 8 лютага 2012.
Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на мове эсперанта