Перайсці да зместу

SEAT

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SEAT
ісп.: Sociedad Española de Automóviles de Turismo, S.A.
Тып sociedad anónima[d]
Заснаванне 9 мая 1950
Заснавальнікі Нацыянальны індустрыяльны інстытут[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Абарот
  • 8,78 млрд € (2020)[1]
Чысты прыбытак
  • 194 млн € (2020)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 14 752 чал. (2020)[1]
Матчына кампанія Volkswagen Group
Даччыныя кампаніі Cupra[d]
Сайт seat.com (англ.)

«SEAT» (Sociedad Espanola de Automobiles de Turismo) — іспанская аўтамабілебудаўнічая кампанія; уваходзіць у склад канцэрна Volkswagen AG. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Барселоне.

Гісторыя іспанскіх аўта пачалася ў 1919 годзе. Тады італьянская кампанія Fiat адкрыла ў Іспаніі ў прыгарадзе Барселоны свой філіял. 13 лістапада 1953 года з канвеера сышоў першы аўтамабіль SEAT.

З 1972 года іспанскія гоншчыкі неаднаразова выступалі ў нацыянальных і еўрапейскіх ралійных чэмпіянатах.

У 1974 годзе выпускае двухмільённы SEAT.

У 1980 годзе Fiat адмовіўся павялічыць свой капітал у SEAT і спыніў 30-гадовае супрацоўніцтва з Seat.

30 верасня 1982 года была падпісана дамова аб супрацоўніцтве SEAT з канцэрнам Volkswagen AG, а 9 чэрвеня 1986 года Volkswagen набыў 51 % акцый іспанскай кампаніі. У 1990 годзе Volkswagen стаў паўнапраўным уладальнікам SEAT.

Лагатып маркі Cupra

У 2018 годзе кампанія Seat абвясціла аб стварэнні асобнага брэнда «Cupra». Да таго такую прыстаўку неслі найбольш магутныя мадыфікацыі. Першай такой мадэллю ў 1996 годзе стала Seat Ibiza Cupra. Цяпер пад маркай Cupra на рынак выведзеныя спартыўныя і дынамічныя мадэлі, а таксама электрамабілі.

У верасні 2023 года кіраўнік Volkswagen Томас Шэфер абвясціў, што новых мадэляў пад імем «Seat» не будзе, а планы канцэрна звязаны з развіццём «Cupra». Пры гэтым гандлёвая марка «Seat» не будзе скасавана і для яе будзе знойдзена іншая роля[2].

Завод SEAT у Зона Франка ў Барселоне пачаў сваю дзейнасць у 1953 годзе і быў вытворчым комплексам, на якім былі пабудаваны першыя мадэлі SEAT — SEAT 1400 і SEAT 600.

У 1974 годзе SEAT купіў завод у Памплоне кампаніі Authi[en], якая займалася выпускам мадэляў брытанскіх марак Austin, Morris і Mini. Праз два гады Seat пачаў вырабляць тут свае мадэлі SEAT 124 і Panda, да якіх на кароткі перыяд часу далучыліся Lancia Beta HPE і Coupé. Калі супрацоўніцтва з Fiat было спынена і SEAT перайшоў пад кантроль Volkswagen Group, на заводзе ў Памплоне наладзілі вытворчасць Volkswagen Polo. На працягу 1993—1994 гадоў VW перанёс вытворчасць мадэляў SEAT у Мартарэль[3].

У Мартарэлі ўжо існаваў тэхнічны цэнтр СЕАТ, які быў пабудаваны ў 1973 годзе. Volkswagen інвеставаў амаль 250 мільярдаў песет у новы завод, які пачаў працу ў 1993 годзе. Першымі выпушчанымі тут мадэлямі сталі Ibiza другога пакалення і Cordoba. З 2011 года на заводзе таксама дзейнічае лінія, прызначаная для выпуску Audi, упершыню выкарыстаная пры вытворчасці першага пакалення Q3, а затым і A1 Sportback. Цяпер комплекс Мартарэль у Барселоне з’яўляецца адначасова штаб-кватэрай і галоўным еўрапейскім заводам SEAT. Агульная плошча — 2 800 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — 12 500 чал.; вытворчая магутнасць — 2400 аўтамабіляў у дзень, больш за 450 000 у год[4].

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Annual Report 2020SEAT S.A..
  2. New role for Seat as rise of Cupra continues (англ.). autocar.co.uk (4 верасня 2023). Праверана 8 верасня 2023.
  3. Filippo Einaudi. Volkswagen Navarra, la fabbrica "inglese" oggi Blue Factory di Taigo (італ.). it.motor1.com (25 красавіка 2023). Праверана 10 верасня 2023.
  4. Filippo Einaudi. Martorell, il polo Seat che piace anche ad Audi (італ.). it.motor1.com (10 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2023.