Арахаў
Ара́хаў ([ara'xau]; руск.: арахау) — апрыёрная штучная мова, якую распрацаваў расійскі пісьменнік Іван Карасёў (2006).
Мова збудаваная на полісінтэтычнай аснове з выкарыстаннем актыўнай тыпалогіі ў адрозненне ад большасці іншых штучных моваў. Спецыфічны лад гэтай мовы і фанемазначымы характар дазваляюць у некалькі разоў скарачаць аб'ём маўлення. Кожны галосны азначае назоўнік, а зычныя ўдакладняюць сэнс і служаць для перадачы граматычных фармантаў. [1]
Адзначаецца, што словы мовы арахаў і спосабы іх будовы з'яўляюць шэраг аналогій з басконскай[2] і нахска-дагестанскімі, у прыватнасці, з гадаберынскай мовамі[3].
Алфавіт і чытанне
[правіць | правіць зыходнік]Алфавіт арахаў пабудаваны на аснове лацінскага. У алфавіце 27 літар: A, Ä, B, C, D, E, Ë, F, G, H, I, J, K, L, M, N, O, Ö, P, R, S, T, U, Ü, V, Y, Z, якія адпавядаюць 27 гукам - 10 галосным і 17 зычным.
Кожнай літары адпавядае адзін выразны гук (фанематычнае пісьмо). Чытанне літары не залежыць ад яе месца ў слове (у прыватнасці, звонкія зычныя ў канцы слова не аглушаюцца, а галосныя ні ў якім разе не скажаюцца).
Націск не замацаваны, і падае, пераважна, на дзеяслоўны корань.
Вымаўленне практычна ўсіх літар даўнімаецца амаль без спецыяльнай падрыхтоўкі (M, N, K і інш.), вымаўленне іншых трэба запомніць:
- Ä, Ö, Ü вымаўляецца, як нямецкія аналогі або як у беларускіх словах "мяса", "мёд", "люк".
- Y вымаўляецца, як беларускае “ы”.
- Ë заўсёды чытаецца як “е”, як у беларускіх словах "мел", "печ".
- Е вымаўляецца, як "э" у слове "мэр".
- H вымаўляецца як беларускае "х".
- J чытаецца, падобна беларускай "й".
- С чытаецца, падобна беларускай "ц".
Выкарыстоўваецца гемінацыя зычных, у тым ліку і ў пачатку слова. Структура словаў нераўнамерная: могуць сустракацца збегі зычных, як у пачатку, так і ў канцы (звычайна сссVссс — максімальны кластар).
Дыфтонгі
[правіць | правіць зыходнік]Фаналагічная сістэма, акрамя 10 галосных, уключае 10 дыфтонгаў, якія, гэтаксама як галосныя, азначаюць назоўнікі: au, ao, ae, ai, ou, oe, oi, oa, ei, ea.
10 доўгіх дыфтонгаў (трыфтонгаў) служаць для ўтварэння множнага ліку: uau, uao, uae, uai, uou, uoe, uoi, uoa, uei, uea.
Чатыры лабіяльныя дыфтонгі — факультатыўныя, і служаць для ўдакладнення сэнсу: ua, uo, ue, ui.
Дыякрытыка
[правіць | правіць зыходнік]Дыякрытыка (á, é, í, ó, ú, ý) служыць дзеля азначэння напружаных галосных пры ўтварэнні катэгорый часу ў дзеясловах. Літары (ă, ŏ) азначаюць неабавязковыя галосныя, устаўленыя дзеля мілагучнасці.Літары (â, ê, î, ô, û) звычайна выкарыстоўваюцца ў слоўніках дзеля маркіроўкі каранёў і таксама з'яўляюцца факультатыўнымі.
Слоўнікавы склад
[правіць | правіць зыходнік]У мовы арахаў ёсць вялікі патэнцыял канструявання спецыялізаванай лексікі. Досыць добра і лагічна прадуманая базавая лексіка, але маюцца некаторыя лакуны з прычыны нядоўгага часу існавання гэтай мовы.
Граматыка
[правіць | правіць зыходнік]Граматыку арахаў можна выкласці ў аб'ёме каля 10 простых правіл, зведзеных у табліцы.
Мова мае лагічную структуру: кожная галосная літара (або іх спалучэнне) перадае назоўнік (а - чалавек, o - імя, u - жывёла, ai - камень і г.д.), а кожная зычная ўдакладняе сэнс, выступаючы ў ролі прыназоўнікаў, дзеяслоўных аспектаў і г.д. Скланенні, склоны і спражэнні адсутнічаюць. У арахаў ўсяго дзве часціны мовы — назоўнік і дзеяслоў, дзве катэгорыі часу (сапраўдны і меркаваны), дзве асобы – першая (уласная) і другая (старонняя).
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]О́йча наш — малітва, якой Ісус Хрыстос навучаў у Мацвей 6.9-13:
- Ойча наш, які ёсць у небе!
- Свяціся Імя Тваё.
- Прыйдзі Валадарства Тваё.
- Будзь воля Твая
- Як у небе, так і на зямлі.
- Хлеба нашага штодзённага
- дай нам сёння.
- І адпусці нам грахі нашы,
- як і мы адпускаем
- вінаватым нашым.
- І не ўводзь нас у спакусу,
- але збаў нас ад ліхога.
Пераклад малітвы на арахаў:
- Ëttange msuohusoer
- Msfarfésarkv músgausaskecö
- Soisiragsaguastaa coezetlo cosareasguoastaa
- Ctaarë’skuoastaa. Coslavadorfaat
- Nsaulsyrtaakl marcozusfarfsopl.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Карасев И. В., Арахау. Опыт социализации искусственного априорного языка // Interlinguistica Tartuensis, т. X. Языкознание и интерлингвистика (Lingvoscienco kaj interlingvistiko), под ред. А.Д. Дуличенко, Тартуский университет, Тарту, 2017. - С. 159-169. ISBN 9949-11-130-7
- ↑ Arahau-euskara (kointzidentziak)
- ↑ Шукайце сляды ў Дагестане // Независимое информационное агентство «ЦУМАДА.ру» Архівавана 16 сакавіка 2012.
У Сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт вывучэння мовы Арахаў
- http://www.rbardalzo.narod.ru/2.html
- http://www.christusrex.org/www1/pater/JPN-arahau.html
- http://www.omniglot.com/conscripts/arahauvarf.php
- Textbook of Arahau
- http://www.garshin.ru/linguistics/model/fanlangs.html
- Слепошаров С., За двумя зайцами // Новая газета Кубани, 1 (1704) от 13.01.2011
- Шарафутдинова Н. С., Лингвистическая типология и языковые ареалы, Ульяновск, 2011
- Каталог онлайн-словарей дагестанских языков пополнен чеченским языком // РИА Дагестан Архівавана 3 лютага 2014.
- Cláudio Rinaldi, Minihistoria del linguas philosophic: De Aristoteles al Toki Pona. Le Almanac de Interlingua, 2011 (Гісторыя філасофскіх моў ад Арыстоцеля да токипоны)
- Трубникова В., О новом языке арахау, микролитературе и гибели цивилизации // Юга, 14.12.2011 (Аб новай мове арахау, мiкролітаратуры і згубы цывілізацыі)