Перайсьці да зьместу

Малады змагар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Малады змагар» — нелегальная газэта для моладзі Заходняй Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—1935 на беларускай мове (асобныя нумары выходзілі на польскай мове).

Асьвятляла жыцьцё моладзі ў Заходняй Беларусі, БССР і СССР, выступала за скарачэньне працоўнага дня, павышэньне заробку, ахову працы, сацыяльнае страхаваньне, супраць нацыянальнага ўціску, за школу на роднай мове, выступала ў абарону палітвязьняў.

З бальшавіцкіх пазыцыяў крытыкавала дзейнасьць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партыяў і арганізацыяў. унутраную і зьнешнюю палітыку польскага ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне і ўзьяднаньне Заходняй Беларусі з БССР. Яе пераемніцай стала газэта «Голас моладзі».