Перайсьці да зьместу

Родныя гоні (1927)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Родныя гоні
Тэматыка літаратура, культура
Пэрыядычнасьць штомесяц
Адрас
Выдавец М. Станкевіч
Галоўны рэдактар Вера Дзегцяранка
Дата заснаваньня сакавік 1927
Дата закрыцьця кастрычнік 1927
Мова беларуская
Аб’ём 49-65 старонак

«Ро́дныя го́ні»[a]  — месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. Выдаваўся з сакавіка 1927 да кастрычніка 1927 году ў Вільні на беларускай мове. Выйшлі 6 нумароў. Орган Таварыства Беларускай Школы. Друкаваўся ў Беларускай друкарні імя «Францішка Скарыны» на Людвісарскай вул., дом 1. (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д. / 54.6827083; 25.2797444)

Беларуская гімназія ў Вільні. Мастацкая майстроўня. Зь левага боку сядзіць Язэп Драздовіч. «Родныя гоні» 1927 г. № 3, с. 8.
Беларуская гімназія ў Клецку. «Родныя гоні» 1927 г. № 2, с. 11.

Мастацкае афармленьне Яэпа Горыда. У асобным разьдзеле асьвятлялася праца гурткоў ТБШ. Меліся рубрыкі «Культурныя навіны», «Кнігапіс».

У ім друкаваліся вершы і паэмы Максіма Багдановіча,[4] Міхася Васілька,[5] Натальлі Арсеньневай,[6][7][8][9][10] Аўгена Бартуля,[11][12] Піліпа Пестрака (пад крыптанімам «Зьвястун»),[13][14] Віктара Вальтара,[15] Францішка Грышкевіча,[16] Уладзіслава Грыневіча,[17] Хведара Ільяшэвіча,[18] Пётры Браславіча, Я. Букі, Аўгена Каршунянка; апавяданьні А. Мацейчыка, Палачанкі, пераклады з Уладзіслава Сыракомлі, Альфонса Дадэ.

Літаратуразнаўчыя працы: Вайцяховіча, І.-П.,[19] Антона Луцкевіча (пад крыптанімам «Антон Навіна»), ў тым ліку пра Максіма Багдановіча й Ядвігіна Ш.,[20][21][22][23] Ігната Дварчаніна пра Максіма Багдановіча й новыя зьвесткі пра жыцьцё Францішка Скарыны,[24][25][26] Міколы Ільяшэвіча пра творчасьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча,[27] М. Чэмера пра творчасьць Натальлі Арсеньневай.[28][29]

Пра беларускую народную эстэтыку пісаў Рамуальд Зямкевіч (пад крыптанімам «Раман Суніца»),[30] пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 стагодзьдзя Адольфа Зянюка,[31] артыкул (начырк) Аляксандра Савіча пра беларускія школы XVI—XVIII ст. у Вільні.[32]

З нарысамі на пэдагагічныя тэмы выступаў Сяргей Паўловіч (пад крыптанімам «С. П.»),[33][34][35][36] Пётар Сяўрук (пад крыптанімам «Плебей») «Аб культурнай працы»,[37] пра акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску Ян Станкевіч,[38][39][40] М. Станкевічыхі пра школы ў Злучаных Гаспадарствах Паўночнай Амэрыкі.[41]

Пра навучаньне беларусаў і літоўцаў ва ўнівэрсытэтах сярэдневяковай Нямеччыны пісаў Д. Масальскі,[42][43] артыкулы пра выдатных вучоных сьвету, матэрыялы з гісторыі асьветы, аб мове выкладаньня ў Віленскай духоўнай семінарыі.[44]

Часопіс друкаваў беларускія народныя песьні ў нотным запісе Вячаслава Багдановіча, Альбіна Стаповіча, Т. Трызны.[45][46][47][48]

У асобным разьдзеле асьвятляў працу гурткоў Таварыства беларускай школы.[49][50][51][52]

  • Вера Дзегцяранка — №№ 1-4
  • М. Станкевіч — №№ 5-6

Крытыка, рэцэнзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гоні (Гон) — старадаўняя народная мера даўжыні. Звычайна адлегласьць, пройдзеная запрэжаным у саху канём у адзін бок без павароту або частка ворнага поля, апрацаваная (узараная ці скошаная) за адзін прыём. Мера не заўсёды аднолькавая, залежала ад фізычных магчымасьцей чалавека й жывёлы, віду працы, таму ніколі не была афіцыйнай мерай, раўнялася прыблізна 80—100м.[1] [2] [3]
  1. ^ Гоні // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С.155
  2. ^ Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік / склад. В. Д. Астрэйка. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — С. 41, 177, 182. — 526 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-08-1230-8
  3. ^ Іван Насовіч. Словарь бѣлорусскаго нарѣчія. — Санктпетербургъ: Типографія Петербургской Академіи Наукъ, 1870. — С. 118. — 756 с.
  4. ^ Максім Багдановіч. Максім і Магдалена. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, май. — № 3. — С. 1.
  5. ^ Міхась Васілёк. Васількі. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 2.
  6. ^ Натальля Арсеньнева. Люблю я сонца залатое. Вечар неба фарбуе. (Вершы). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 3, 4.
  7. ^ Натальля Арсеньнева. Сьміялася ў вочы вясна. Вячорная часіна. (Вершы) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 1, 2.
  8. ^ Натальля Арсеньнева. Паралель. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, май. — № 3. — С. 4.
  9. ^ Натальля Арсеньнева. Веснавая калыханка. Ішла вясна. ***. (Вершы) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 2—5—.
  10. ^ Натальля Арсеньнева. Маячэньні... Калі... Вясёлка. (Вершы) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 1, 2.
  11. ^ Аўген Бартуль. Русалкі. Бацьку. Досыць. (Вершы). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 4—7.
  12. ^ Аўген Бартуль. Ледаход. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 3.
  13. ^ Зьвястун. Наперад, гэй. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 3.
  14. ^ Зьвястун. Я сын прасторай. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 3.
  15. ^ Віктар Вальтар. Дух часу. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 4.
  16. ^ Францішак Грышкевіч. *** (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 4.
  17. ^ Уладзіслаў Грыневіч. На парозе 1386 году. (апавяданьне). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 22—26.
  18. ^ Хведар Ільяшэвіч. На турэмнай глебе. (Верш) // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 42.
  19. ^ І.-П. Вайцяховіч. Рэлігійная літаратура па беларуску. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 7—13.
  20. ^ Антон Навіна. Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 13—19.
  21. ^ Антон Навіна. Істота літэратуры і яе грамадзкае значэньне (Лекцыя, чытаная ў Т-ве Беларускае Школы ў Вільні). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 12—19.
  22. ^ Антон Навіна. Проблемы красы й мастацтва ў творах Максіма Багдановіча. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, май. — № 3. — С. 20—28.
  23. ^ Ант. Навіна. Роля моладзі ў пачатках адраджэнскага руху. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 20—24.
  24. ^ Ігнат Дварчанін. Аб годзе нараджэньня Фр. Скарыны. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 20—22.
  25. ^ Ігнат Дварчанін. Кнігапіс. Ігнат Дварчанін. Хрэстаматыя Новае Беларускае Літаратуры. Выпуск 1. Выданьне Беларускага Выдавецкага Т-ва. Вільня. 1927. 82 стар. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 47.
  26. ^ Ігнат Дварчанін. Максім Багдановіч. Жыцьцё й творства. (Да дзесятых угодкаў сьмерці). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, май. — № 3. — С. 9—18.
  27. ^ Ільяшэвіч, Мікола. Вінцэнты Дунін-Марцынкевіч. (Агульна-крытычны начырк). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 7—20.
  28. ^ Міх. Чэмер. Верная дачка Сонца і «Шчырай Зямелькі», Н. Арсеньева: «Пад сінім небам». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 35—39.
  29. ^ Міх. Чэмер. Верная дачка Сонца і «Шчырай Зямелькі», Н. Арсеньева: «Пад сінім небам». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 15—27.
  30. ^ Раман Суніца. Аб беларускай народнай эстэтыцы. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 29—34.
  31. ^ Адольф Зянюк. Зямельныя адносіны ў Беларусі і аграрная палітыка канца XIX ст. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 33—41.
  32. ^ А. Савіч. Беларускія школы ў старой Вільні. (у сувязі з гісторыяй культурных рухаў у Беларусі XVI—XVIII ст.). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 28—42.
  33. ^ С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 28—32.
  34. ^ С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 20—22.
  35. ^ С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, май. — № 3. — С. 33—35.
  36. ^ С. П. Да пытаньня аб аснаўных прынцыпах навучаньня й узгадаваньня ў пачаткавай беларускай школе. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 34—35.
  37. ^ Плебей. Аб культурнай працы. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 26—27.
  38. ^ Д-р Я. Станкевіч. «Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павету». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 37—38.
  39. ^ Д-р Я. Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правпісу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 26—34.
  40. ^ Д-р Я. Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правпісу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 44—50.
  41. ^ М. Станкевічыха. Школы ў Злучаных Гаспадарствах Паўночнай Амэрыкі. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 22—24.
  42. ^ Д. Масальскі. Аб Ліцьвінах і Беларусах у Браунсбэргскім сэмінары 1578—1798. // Родныя гоні  : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 4. — С. 17—20.
  43. ^ М. Найвялікшы гені «матэматычнага веку» — Ісаак Нютон. (Радзіўся ў 1648 г., памёр у 1727 г.) // Родныя гоні  : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 20—26.
  44. ^ Праваслаўны. Забытая справа (аб мове выкладаньня ў Віленскай духоўнай семінарыі). // Родныя гоні  : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 51—53.
  45. ^ Альбін Стаповіч. Нешчасьлівы чалавек (народная песьня з нотамі). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 25.
  46. ^ Т. Трызна. Захацела бабулечка ды пабагацеці (народная песьня з нотамі). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 42.
  47. ^ Т. Трызна. Была ў маткі дачка (народная песьня з нотамі). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 3. — С. 37.
  48. ^ Вячаслаў Багдановіч. Ехаў, ехаў (народная песьня з нотамі). // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, красавік. — № 2. — С. 26.
  49. ^ З беларускіх культурных арганізацыяў. Да ведама ўсіх сяброў Таварыства Беларускае Школы. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 1. — С. 43—46.
  50. ^ Зьезд Т-ва Беларускай Школы Косаўскага пав. Зьезд Т-ва Беларускай Школы Навагр. пав. З беларускіх культурных арганізацыяў. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 2. — С. 28—34.
  51. ^ Зьезд Т-ва Беларускай Школы Гарадзенскага вокругу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, сакавік. — № 3. — С. 35—37.
  52. ^ Зьезд Т-ва Беларускай Школы Вялейскага пав. Зьезд Т-ва Беларускай Школы Стайпецкага пав. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 59—64.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]