Міхал Андрасюк
Міхал Андрасюк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (2020) |
Міхал (Міхась, Міхаіл) Андрасюк (2 снежня 1959, Гайнаўка, Польшча) — пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы. Піша па-беларуску і па-польску.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны на Беласточчыне. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё «Рацыя». Па снежань 2010 года шэф антэны Радыё «Рацыя», вядучы тэлеканала «Белсат». Жыве ў Гайнаўцы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар зборніка апавяданняў «Фірма» (Беласток, 2000), дзе яскрава засведчыў разлад, народжаны дзевяностымі. У кнізе «Мясцовая гравітацыя» паказаў жыццё польскай правінцыі на польска-беларускім памежжы, яна пра маленькіх людзей са сваімі звычкамі, дзівакаватымі норавамі, смешнымі надзеямі. У 2006 годзе з’яўляецца аповесць «Белы конь», пабудаваная як зборнік апавяданняў, якія разам складаюцца ў гарманічную карціну свету — праз гісторыі продкаў, летапіс сям’і. Працягам стала кніга мастацкай прозы «Поўня» (Беласток, 2018), дзе сямейны летапіс перапісаны на ўзроўні метафарычным[1], кніга была адзначана за міфапаэтычную традыцыю[2].
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кніга «Белы конь» атрымала літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага. Лаўрэат 2-й прэміі імя Ежы Гедройца ў 2019 годзе за кнігу «Поўня». 25 сакавіка 2020 года яго абвясцілі лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за раман «Поўня»[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка М. Андрасюка на «Камунікат»(недаступная спасылка)
- Андрасюк М. «З перспектывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш…» // Беларуская служба Радыё "Свабода", 28 ліпеня 2007
- Міхал Андрасюк. Вагон другога класа