Перайсці да зместу

Юрый Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Станкевіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Георгій Харытановіч
Псеўданімы Юрый Станкевіч
Дата нараджэння 21 студзеня 1949(1949-01-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2021(2021-10-22) (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, сцэнарыст
Гады творчасці 19882021
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Юрый Станкевіч або Юры Станкевіч, сапраўднае Георгій Васільевіч Харытановіч[1] (нар. 21 студзеня 1945 [2], Барысаў — 22 кастрычніка 2021) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.

Нарадзіўся ў Барысаве. Бацька пісьменніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі папраўча-працоўны лагер. Юрый рана кінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у барысаўскай аб’яднанай газеце. Неўзабаве пераехаў у Мінск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзела часопіса «Крыніца». З 1990 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Пачаў літаратурную дзейнасць у 1988 годзе. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.

Памёр 22 кастрычніка 2021 года ў сябе дома. Як паведаміў Леанід Галубовіч, пісьменнік заразіўся COVID-19, яго разам з жонкай забірала хуткая ў бальніцу, але ён адмовіўся ехаць у шпіталь[3].

Важнейшымі кнігамі Ю. Станкевіча з’яўляюцца «Любіць ноч — права пацукоў» (2000), «Апладненне ёлупа» (2005), «Мільярд удараў» (2008), «П’яўка» (2010). Творы перакладзены на некалькі моў.

У большасці сваіх твораў выяўляе апакаліптычную карціну рэчаіснасці, што чакае чалавецтва ў недалёкай будучыні[4]. У сваёй творчасці таксама закранае нацыянальную тэматыку. Літаратурны крытык Ірына Шаўлякова адзначае:

Трагічнае светаадчуванне, уласцівае мастацтву fin de siècle, для беларускага літаратара ўзмацняецца стратаю нацыянальнай самасці. Сітуацыя «нацыянальнага чакання» (знікнення, заняпаду, распаду і г.д.), якая абмяркоўваецца ўжо бяз колішняга імпэту, у значнай ступені спрыяе пашырэнню амаль кафкіянскай мадэлі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Найбольш поўнае і паслядоўнае ўвасабленне гэтая мадэль набывае ў творчасці Юрыя Станкевіча.

Паводле сюжэту рамана «Любіць ноч — права пацукоў» у правінцыйным мястэчку Янаўску, заселеным пераважна расійскамоўнымі вайскоўцамі і ваеннымі пенсіянерамі, раптоўна з’яўляюцца ўцекачы з Усходу. Яны селяцца на ўскрайку, наладжваюць гандаль наркотыкамі і гвалцяць мясцовых дзяўчат. Напужаныя жыхары мястэчка баяцца ўмешвацца. І толькі настаўніца Люба, побач з хатай якой размясціліся бежанцы, спрабуе неяк абараніць сябе і свайго маленькага сына, які нарадзіўся з хваробай Даўна.

Двойчы намінаваны на літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за раман «Мільярд удараў»[5] (2008) і раман «П’яўка»[6] (2010).

У 2013 годзе раман «Шал» увайшоў у шорт-ліст прэміі імя Гедройца.

Пасмяротна ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес»-2023 за агульны ўклад у літаратуру[7].

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Любіць ноч — права пацукоў: Раман, аповесці, апавяданні. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. ISBN 985-02-0342-0
  1. Сяргей Макарэвіч. Культавы ўльтраправы аўтар з Барысава Юрый Станкевіч. Наша Ніва (3 ліпеня 2011).(недаступная спасылка)
  2. Писатель Юрий Станкевич отмечает 70-летие (руск.). Наша Ніва. Праверана 10.09.2016.
  3. Памёр Юрый Станкевіч
  4. Юрый Станкевіч: "Літаратура павінна зазірнуць у космас". Неаполіс (7 сакавіка 2011).
  5. Валянціна Аксак. Названая пяцёрка намінантаў на літпрэмію “Гліняны Вялес”(недаступная спасылка). TUT.BY (8 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 12 лютага 2013.
  6. Лаўрэат “Глінянага Вялеса” за 2010 год – Уладзімір Някляеў. ПрайдзіСвет (8 сакавіка 2011).
  7. Новы лаўрэат «Глінянага Вялеса» — Юры Станкевіч. 6.4.2024