Міхась Скобла
Міхась Скобла | |
---|---|
Міхаіл Уладзіміравіч Скобла | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Уладзіміравіч Скобла |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1966 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэіст, перакладчык, празаік, паэт, парадыст |
Кірунак | паэзія |
Жанр | верш, паэма, эсэ |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Воін Святла[d] (2016) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхась Уладзіміравіч Скобла (23 лістапада 1966, вёска Пяляжын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл.) — паэт, эсэіст, перакладчык, парадыст, даследчык літаратуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Дзярэчынскую СШ (1984) і беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1991). У канцы 1980-х гадоў быў удзельнікам таварыства «Талака»[1], якое займалася адраджэннем беларускай культуры.
Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Роднае слова» і выдавецтва «Беларускі кнігазбор», у Міністэрстве культуры і друку, вёў аўтарскую праграму «Вольная студыя» на Радыё Свабода (1998—2017). У 2017—2023 гадах — аглядальнік газеты «Народная Воля».
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1991), з’яўляўся намеснікам старшыні СБП (2002—2010).
Жанаты. Мае дачку Сафію і сына Вячаслава. Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кніг «Вечны зніч» (1990), «Розгі ў розніцу» (1993), «Вочы савы» (1994), «Камень-перунок» (1998), «Дзярэчынскі дыярыюш» (1999), «Нашэсце поўні» (2001), «Акно для матылькоў» (2009), «Вольная студыя» (2009), «Саркафагі страху» (2016), «Камізэлька для месяца» (2016), «Выспятак ад Скарыны» (2017). Укладальнік паэтычных анталогій «Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя» (2003) і «Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя» (2008).
Уклаў і пракаментаваў выдадзеныя ў серыі «Беларускі кнігазбор» аднатомнікі Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008); а таксама зборы твораў Алеся Салаўя (2010), Ларысы Геніюш (у 2 тамах; 2010), мемуарныя зборнікі Мікалая Улашчыка (2016) і Міхася Стральцова (2017). Апублікаваў тамы эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш — «Каб вы ведалі» (2005) і «Лісты з Зэльвы» (2012), Зоські Верас — «Я помню ўсё» (2013) і «Пакуль рука пяро трымае» (2015).
У кнізе «Высьпятак ад Скарыны» (2017) сабраны блогі і дыялогі Міхася Скоблы, у якіх аўтар прапануе свой адказ на пытанні: чаму Скарына бы радаваўся, на што гневаўся, чым цешыўся, за што і каму даў бы выспятка ў сённяшняй Беларусі[2].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат літаратурнай прэміі Ведзьмака Лысагорскага (1988).
- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
- Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2016)[3].
- Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2016)[4].
- Лаўрэат Міжнароднай прэміі «Воін святла» (2016).
- Лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміі імя Панцеляймона Куліша Архівавана 13 чэрвеня 2021. (2020).
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
-
Міхась Скобла ў час сваёй лекцыі аб жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна (1935—2014), беларускага паэта. Мінск, 28 сакавіка 2014 г.
-
Міхась Скобла расказвае, як Рыгор Барадулін за пераклад на беларускую мову паэтаў Каўказа (Дагестана, Чачні і інш.) атрымаў у падарунак бурку, папаху і сертыфікат на валоданне пляцам зямлі ў вёсцы (ауле) Карата Ахваскага раёна Рэспублікі Дагестан. Мінск, 28 сакавіка 2014 г.
Зноскі
- ↑ У «Галіяфах» адкрылі выставу, прысвечаную 30-годдзю «Талакі» . Наша Ніва (23 снежня 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
- ↑ svaboda.org
- ↑ http://lit-bel.org/by/news/u-minsku-adkryty-stralcouski-fest-i-uruchany-zalaty-apostraf.html Архівавана 7 лістапада 2017. У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф»
- ↑ Міхась Скобла — лаўрэат «Глінянага Вялеса» за 2016 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 24 лютага 2018.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скобла Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Скобла Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Водгульле ХХ стагоддзя: «Галасы з-за небакраю» // Наша Ніва on-line: Літаратура / 12:33, 19 верас. 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкулы спадара Скоблы на Радыё «Свабода»
- Скобла Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Міхась Скобла. Вечны зніч (зборнік вершаў) (1990) (аудыё)
Міхась Скобла на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Роднае слова»
- Супрацоўнікі Радыё «Свабода»
- Члены Талакі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Парадысты Беларусі
- Парадысты паводле алфавіту
- Эсэісты Беларусі
- Эсэісты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі